Кампанія А1 пашырыла пакрыццё сваёй 4G-сеткі ў Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях | Навiны | Пра кампанію

Кампанія А1 пашырыла пакрыццё сваёй 4G-сеткі ў Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях

Аб кампаніі

Кампанія А1 працягвае актыўную працу па пашырэнні сваёй 4G-сеткі. Так, у выніку апошніх работ значнае паляпшэнне сувязі чацвёртага пакалення змаглі ацаніць жыхары больш як 20 населеных пунктаў Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Гэта ўжо трэцяе павелічэнне ёмістасці сеткі з пачатку года, якое забяспечыла яшчэ больш стабільны доступ да мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі LTE, павелічэнне хуткасці і якасці сігналу, які перадаецца, як у гарадскіх цэнтрах, гэтак і ў сельскай мясцовасці.

 

Удасканаленне сеткі і паляпшэнне якасці сувязі – адзін з прыярытэтных напрамкаў працы А1. Так, у першым квартале 2025 года А1 значна павысіў усе паказчыкі якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі, якія вымяраюцца прадпрыемствам БелДІЭ і публікуюцца на партале хваля.бел. У параўнанні з 4 кварталам 2024 г. кампанія палепшыла ўсе інтэгральныя адзнакі: як у дачыненні да асобных катэгорый паслуг, гэтак і ў выніковым размеркаванні.

 

4G (LTE) цяперашнім часам з’яўляецца самым сучасным стандартам сотавай сувязі з дзеючых у Беларусі. У выніку мерапрыемстваў, якія кампанія А1 ажыццяўляе ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beСloud, карыстацца сувяззю чацвёртага пакалення ў сетцы А1 могуць 99% жыхароў краіны. Пры гэтым сетка чацвёртага пакалення даступная абанентам кампаніі А1 не толькі ў буйных гарадах, але і ў маланаселеных пунктах, сельскай мясцовасці, а таксама ўздоўж транспартных шляхоў.

 

Для праверкі гатоўнасці вашай прылады і SIM-карты да працы ў 4G-сетцы можна выкарыстаць USSD-запыт *181# выклік. Больш падрабязна азнаёміцца з зонай пакрыцця і з сярэдняй хуткасцю 4G-сеткі А1 можна на афіцыйным сайце А1 па спасылцы, а таксама ў праграме «Мой А1». Даведацца пра магчымасці і перавагі стандарту сувязі 4G можна на спецыяльнай старонцы па спасылцы.

 

Пра кампанію

 

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з самых буйных сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.

 

А1 з’яўляецца лідарам у катэгорыі «Перадача даных», а таксама атрымаў найлепшую інтэгральную адзнаку якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі ў абласных цэнтрах, райцэнтрах, гарадах і сельскай мясцовасці Беларусі паводле агульнага рэйтынгу сетак аператараў за 2024 год, складзенага дзяржаўным прадпрыемствам «БелДІЭ» і даступнага на партале хваля.бел.