Новае пакаленне ўльтратонкіх iPad Pro – даступнае для перадзаказу ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новае пакаленне ўльтратонкіх iPad Pro – даступнае для перадзаказу ў А1

З 28 мая А1 адкрывае перадзаказ на новыя планшэты Apple – iPad Pro 11 і iPad Pro 12.9. Прылады можна будзе набыць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Абноўленыя iPad Pro сталі яшчэ больш прадукцыйнымі дзякуючы новаму чыпу М1, а таксама атрымалі новую звышшырокавугольную камеру з матрыцай 12 Мп з вуглом агляду 122 градусы. Абноўленыя магчымасці камеры дапамогуць заўсёды заставацца ў цэнтры ўвагі ва ўсіх сэнсах – бо цяпер падчас відэазванкоў яна будзе заўсёды трымаць вас у цэнтры кадра. І гэта яшчэ не ўсё, бо энергаэфектыўнасць новага чыпа дазволіць працаваць без падзарадкі да сутак, а тонкі корпус многім прыйдзецца даспадобы.

 

Спяшайцеся аформіць перадзаказ на навінкі ў віртуальнай краме кампаніі:

Мадэль

Цана са зніжкай, руб.

Штомесячны плацеж у растэрміноўку на 24 мес., руб./мес.

iPad Pro 11 128GB WiFi

2999134

iPad Pro 11 256GB WiFi

3399150

iPad Pro 11 128GB

3559158

iPad Pro 11 256GB

3959175

iPad Pro 12.9 128GB WiFi

4099182

iPad Pro 12.9 256GB WiFi

4499199

iPad Pro 12.9 128GB

4699208

iPad Pro 12.9 256GB

5099226

Паспейце аформіць перадзаказ на навінку iPad Pro і заставайцеся заўсёды ў цэнтры ўвагі з А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.