Дэвайсы для геймераў: А1 пачаў продажы гульнявых аксэсуараў | Навiны | Пра кампанію

Дэвайсы для геймераў: А1 пачаў продажы гульнявых аксэсуараў

А1 пачаў продажы аксэсуараў для геймераў, з дапамогай якіх можна цалкам пагрузіцца ў свет віртуальных гульняў. Гульнявыя аксэсуары можна набыць у доўгатэрмiновую растэрміноўку да 11 месяцаў без першага ўзносу.

 

Амаль ні адна гульня не можа быць пройдзена без зручнай мышкі з эрганамічнай канструкцыяй, а таксама спецыяльнага кілімка для яе. Сярод гульнявых мышэй, якія можна набыць у А1 у растэрміноўку да 11 месяцаў за ўсё ад 4,81 рубля ў месяц можна вылучыць такія папулярныя мадэлі як Razer Basilisk X HyperSpeed, Razer DeathAdder Essential i Canyon Sulaco GM-4. Важным аксэсуарам для максімальнай лёгкасці кіравання мышкай, дакладнага адсочвання рухаў і зручнасці манеўраваць ёю ў гульнях з'яўляецца кілімок для мышы з ідэальнай паверхняй: Razer Goliathus Mobile і CANYON CNE-CMP4. Купіць кілімок для мышы ў А1 можна ў растэрміноўку да 11 месяцаў за ўсё ад 1,72 рубля ў месяц.

 

Гульнявая клавіятура – гэта магутная прылада для геймераў, які дазваляе камфортна атрымліваць асалоду ад гульнёй. Для максімальнага камфорту падчас забаў выкарыстоўвайце яркую клавіятуру Razer Ornata V2 або Razer Cynosa Litee. Дэвайс можна купіць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 11 месяцаў без першага ўзносу ад 17, 18 рубля ў месяц.

 

Добрая гульнявая гарнітура дапамагае гульцам больш дакладна чуць гукавыя эфекты з аб'ёмным гучаннем у параўнанні са звычайнымі дынамікамі. Навушнікі Razer Kraken дапамогуць пачуць кожную дэталь у гульні, а іх камфорт павышаецца за кошт амбушюраў, напоўненых астуджальным гелем для памяншэння назапашвання цяпла. Гарнітура CANYON CND-SGHS7 i CANYON CND-SGHS3A забяспечаць гульнявы працэс з поўным апусканнем, а стыльны дызайн ацэняць аматары кампутарных гульняў. Гульнявыя навушнікі даступныя для пакупкі ў А1 у растэрміноўку да 11 месяцаў з плацяжом у месяц усяго ад 5,36 рубля.

 

Выбірайце яркія дэвайсы для геймінгу ў А1 і стварайце свой ідэальны гульнявы свет!

 

Падрабязнасці –на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы