А1 рэкамендуе: перад паездкай за мяжу праверце, ці падтрымлівае ваша SIM-картка і тэлефон 4G/LTE | Навiны | Пра кампанію

А1 рэкамендуе: перад паездкай за мяжу праверце, ці падтрымлівае ваша SIM-картка і тэлефон 4G/LTE

Прыватным клiентам

Рыхтуючыся да сезона летніх адпачынкаў, важна не толькі забраніраваць гатэль, набыць білеты і спраўдзіць тэрмін дзеяння пашпарта, але і пераканацца, ці падтрымлівае ваша SIM-картка і тэлефон 4G/LTE.

 

У некаторых краінах, традыцыйна папулярных сярод жыхароў Беларусі для падарожжаў, аператары адключаюць стандарт 3G. Пры гэтым камфортна карыстацца мабільным інтэрнэтам можна ў сетцы 4G/LTE.

 

Як гэта зрабіць? Праверыць, ці падтрымлівае SIM-картка тэхналогію 4G, абаненты А1 могуць з дапамогай USSD-запыту *181# выклік. Калі не, замяніць «сімку» на актуальную можна ў любым офісе кампаніі – гэта хутка і бясплатна. Галоўнае, не забудзьцеся ўзяць з сабой пашпарт, а таксама перанесці даныя (у прыватнасці, кантакты) са старой карткі ў памяць тэлефона, калі вы іх там захоўвалі. Таксама важна, каб 4G падтрымлівала і прылада, якой вы карыстаецеся (праверыць гэта дазволіць згаданы вышэй USSD-запыт). І калі вы дагэтуль карыстаецеся смартфонам ці планшэтам без падтрымкі 4G, варта задумацца пра набыццё новага ў магазінах А1.

 

Апошні важны крок – слушны выбар тыпу мабільнай сеткі ў наладах. Пераключыце прыладу на працу ў 4G-сетках ці ўключыце аўтаматычны выбар з усіх даступных (4G/3G/2G – у залежнасці ад тэхналогій, якія падтрымліваюцца).

 

Цяпер вы дакладна не застаняцеся без звыклых магчымасцяў на адпачынку ці ў працоўных паездках!