А1 прызнаны лідарам па хуткасці мабільнага інтэрнэту ў метро | Навiны | Пра кампанію

А1 прызнаны лідарам па хуткасці мабільнага інтэрнэту ў метро

Аб кампаніі

З часу запуску трэцяй лініі мінскага метро аператары ўвесь час працуюць над паляпшэннем якасці мабільнай сувязі для яе пасажыраў. Па выніках серыі замераў якасці, праведзеных спецыялістамі дзяржаўнага прадпрыемства «БелДІЭ» ў пачатку і пад канец лютага 2025 года, кампанія А1 прадэманстравала значны прырост па шэрагу ключавых параметраў і атрымала самую высокую агульную інтэгральную адзнаку сярод усіх аператараў.

 

Сярэдняя хуткасць загрузкі даных у сеткі А1 на Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна павялічылася з 40,06 Мбіт/с па выніках замераў 05.02.2025 да 46,11 Мбіт/с па выніках замераў 28.02.2025. Гэта дазваляе карыстальнікам яшчэ аператыўней загружаць фільмы, відэа і іншыя файлы.

 

Сярэдняя хуткасць выгрузкі даных у сетцы А1 узрасла з 16,27 Мбіт/с у пачатку месяца да 32,77 Мбіт/с у канцы месяца. Дзякуючы гэтаму абаненты маюць магчымасць хутка і без страт перадаваць любыя файлы (у тым ліку галасавыя паведамленні), а таксама з камфортам ажыццяўляць відэазванкі. Адпраўка кантэнту ажыццяўляецца практычна без затрымак.

 

Пры гэтым як у пачатку, гэтак і ў канцы лютага 2025 г. агульная інтэгральная ацэнка якасці мабільнай сувязі А1 на Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна заставалася самай высокай сярод усіх аператараў. Па даных на 28 лютага яна складае 787 балаў.

 

Высокі вынік А1 дасягнуты дзякуючы выкарыстанню сувязі 4-га пакалення (LTE).

 

Каб адчуць усе перавагі хуткаснага інтэрнэту, рэкамендуем перайсці ў сетку 4G. Для праверкі гатоўнасці вашай прылады і SIM-карты да працы ў 4G-сетцы можна выкарыстаць USSD-запыт *181# выклік. Больш падрабязна азнаёміцца з зонай пакрыцця і з сярэдняй хуткасцю 4G-сеткі А1 можна на афіцыйным сайце А1 па спасылцы, а таксама ў праграме «Мой А1». Даведацца пра магчымасці і перавагі стандарту сувязі 4G можна на спецыяльнай старонцы па спасылцы.

 

***

 

Пра кампанію

 

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з самых буйных сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.

 

А1 з’яўляецца лідарам у катэгорыі «Перадача даных», а таксама атрымаў найлепшую інтэгральную адзнаку якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі ў абласных цэнтрах, райцэнтрах, гарадах і сельскай мясцовасці Беларусі паводле агульнага рэйтынгу сетак аператараў за 2024 год, складзенага дзяржаўным прадпрыемствам «БелДІЭ» і даступнага на партале хваля.бел.