А1 выпрабаваў мабільны геймінг у тэставай сетцы 5G SA | Навiны | Пра кампанію

А1 выпрабаваў мабільны геймінг у тэставай сетцы 5G SA

У тэставай сетцы 5G SA правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 адбыўся першы кіберспартыўны матч па мабільных гульнях. Тры каманды геймераў, падключыўшыся да 5G, сышліся ў паядынках па мабільных версіях папулярных шматкарыстальніцкіх анлайн-гульняў PlayerUnknown’s Battlegrounds (PUBG), Dota Underlords і Clash Royale.

У анлайн-геймінгу крытычна важныя такія параметры, як хуткасць перадачы даных, а таксама час водгуку сеткі. Вось чаму матчы па мабільных гульнях сталі выдатным тэставым асяроддзем для дэманстрацыі ўсіх магчымасцяў 5G-сеткі ад А1. Падчас тэставання хуткасць перадачы даных склала 1,2 Гбіт/с, а час водгуку сеткі (ping) – 10 мілісекунд.

 

«Сёння мабільны геймінг па тэмпах росту абганяе ўсе астатнія сегменты – і традыцыйных гульняў для ПК, і кансольны. Выбуховы рост сегменту мабільнага геймінгу забяспечыла развіццё мабільных гульняў. А ўкараненне сувязі пятага пакалення дазваляе індустрыі гульняў выйсці на недаступны раней узровень і прапанаваць карыстальнікам прынцыпова новыя магчымасці – напрыклад, такія, як актыўнае выкарыстанне тэхналогій віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, воблачны геймінг і іншыя. Першы крок да гэтага сёння зроблены і ў нас у краіне на базе тэставай 5G-сеткі А1», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

 

Для тэставання магчымасцяў мабільнага геймінгу ў сетках пятага пакалення выкарыстоўваліся смартфоны Huawei P40 Pro – флагманскія прылады брэнда на базе высокапрадукцыйнага працэсара Kirin 990 з падтрымкай 5G SA.

Тэставая 5G-сетка А1 створана на базе аўтаномнай архітэктуры – SA (Standalone). У адрозненне ад сетак з неаўтаномнай архітэктурай (NSA, Non-Standalone), «чыстыя» 5G-сеткі разгортваюцца без прывязкі да інфраструктуры сетак 4G/LTE. Такі падыход патрабуе ад аператара значных часавых і фінансавых выдаткаў на пачатковым этапе, аднак дазваляе адразу забяспечыць абанентаў паўнацэннай 5G-сувяззю з падтрымкай усіх ключавых пераваг дадзенага стандарту – у прыватнасці, звышвысакахуткаснай перадачай даных з мінімальнай затрымкай.