A1 banking, USSD і SMS: як абаненты А1 могуць дапамагаць дабрачынным арганізацыям | Навiны | Пра кампанію

A1 banking, USSD і SMS: як абаненты А1 могуць дапамагаць дабрачынным арганізацыям

Кампанія А1 дала абанентам магчымасць ажыццяўляць ахвяраванні на карысць шэрагу беларускіх дабрачынных арганізацый. Пералічыць сродкі можна з дапамогай дадатку A1 banking, а таксама пры дапамозе USSD-запыту або адпраўкі SMS на кароткі нумар. Усе пералічэнні ажыццяўляюцца без камісіі.

 

Здзейсніць ахвяраванне праз дадатак A1 banking можна ў раздзеле «Дабро», выкарыстоўваючы сродкі любой прывязанай да акаўнта банкаўскай карты або спісаўшы суму з балансу абаненцкага нумара. Максімальная сума ахвяравання з балансу нумара складае 100 рублёў у месяц. Магчымасць пералічыць грашовыя сродкі з банкаўскай карты ў дадатку A1 banking даецца абанентам усіх мабільных аператараў Беларусі.

 

Пры адпраўцы SMS на спецыяльны кароткі нумар дабрачынны ўзнос спісваецца з балансу абаненцкага нумара, але з'яўляецца фіксаваным і складае 2 рублі. Адпраўляючы USSD-запыт, карыстальнік можа выбраць адну з трох сум – 2 рублі, 5 рублёў або 10 рублёў.

 

Пералічыць грашовыя сродкі з балансу абаненцкага нумара могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў A1 для фізічных асоб (акрамя лінейкі ПРЫВІТАННЕ). Абаненцкі нумар пры гэтым павінен быць актыўным – з доступам да выходных выклікаў, адпраўкі SMS і мабільнага інтэрнэту. Пасля завяршэння аперацыі абанент атрымлівае апавяшчэнне, якое пацвярджае спісанне сродкаў.

 

Спіс дабрачынных фондаў і арганізацый, на карысць якіх можна ажыццявіць ахвяраванне:

 

 

Дабрачынная арганізацыя

Спосаб ахвяравання

USSD

SMS

A1 banking

1.

 

Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб'яднанне «ЮніХэлп»

 

 

*222*7#

 

 

553

 

 

+

 

2.

 

Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ)

 

 

*222*22#

 

 

888

 

 

+

 

3.

 

Міжнародны дабрачынны фонд «Шанс»

 

 

*222*8#

 

 

2228

 

 

+

 

4.

 

Грамадская дабрачынная арганізацыя «Беларускі дзіцячы хоспіс»

 

*222*1#2121+

5.

 

Мясцовы сацыяльны фонд «Добра»

 

*222*27#227+

6.

 

Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «ІмёныМедыя»

 

*222*2#2222+

7.

 

Пошукава-ратавальны атрад «Анёл»

 

*222*13#2213+

8.

 

Мясцовы дабрачынны фонд «Сямейны інклюзіў-тэатр»

 

*222*24#0204+

9.

 

Фонд у гонар Святога Іаана Рускага

 

*222*5#353+

10.

 

Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр Дапамогі Жыццю»

 

*222*14#2221+

11.

 

Міжнародная грамадская арганізацыя «SOS–Дзіцячыя вёскі»

 

*222*3#505+

12.

 

Міжнародная дабрачынная грамадская арганізацыя «Дзеці. Аўтызм. Бацькі»

 

*222*23#2323+

13.

 

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей «Рана»

 

*222*21#1210

+