Яшчэ два цэнтры продажу і абслугоўвання velcom адкрыты ў новым дызайне! | Навiны | Пра кампанію

Яшчэ два цэнтры продажу і абслугоўвання velcom адкрыты ў новым дызайне!

У чэрвені 2011 года пасля правядзення работ па рэдызайну адкрыты яшчэ два фірменных цэнтры продажу і абслугоўвання velcom: у Мінску па адрасе пер. Міхайлаўскі, 4, і ў Пінску па вул. Альхоўскіх, 10.

Цэнтр velcom на перавулку Міхайлаўскі, 4, размешчаны ў гістарычным будынку-помніку. Аб тым, што ў гэтай велічнай пабудове знаходзіцца сучасны інавацыйны офіс мабільнага аператара «гаворыць» толькі яркая шыльда з лагатыпам velcom.

– Адкрыўшы дзверы фірменнага цэнтра продажу, надведвальнікі быццам бы пападаюць у паток сонечнага свету, які ідзе ад наяўнасці карпаратыўных колераў у інтэр’еры памяшкання, шматлікіх крыніц святла, якія надаюць мягкае ўтульнае асвятленне, вітрын з падсветкай. І з кожным наступным крокам, зробленым у напрамку ветлівых супрацоўнікаў, іх ахоплівае пачуццё камфорту. Нашы клінты не хочуць пакідаць нас, – адзначыла начальнік службы рознічнага продажу ЗП «Вэлком» Наталля Агурцова. – Дзякаючы граматнаму размяшчэнню працоўных месцаў прастора добра праглядаецца, супрацоўнікі цэнтра могуць прыйсці на дапамогу наведвальнікам з кампетэнтнай кансультацыяй, параіць аптымальны тарыфны план для галасавых зносін або мабільнага інтэрнэта. Яркія вітрыны з шырокім асартыментам абасталявання, адкрытая дэманстрацыйная панэль з тэлефонамі для самастойнага тэсціравання дазваляюць лепей ацаніць асартымент прапанованай прадукцыі.

Сучасны еўрапейскі дызайн удыхнуў новае жыццё і ў старэйшы цэнтр продажу і абслугоўвання velcom у Пінску па вул. Альхоўскіх, 10, у якім вось ужо болей за сем гадоў абслугоўваюцца абаненты velcom, фізічныя асобы і карпаратыўныя кліенты.

– velcom – інавацыйная кампанія, і не толькі ў сферы тэхналогій. Мы імкнёмся прадастаўляць нашым абанентам перадавыя паслугі сувязі ў сучасных камфортных умовах. Канцэпцыя новага дызайну дазваляе нам не проста гаварыць пра кліентаарыентаваны падыход, а паказаць яго на справе. Наведвальнікі фірменных цэнтраў продажу velcom у любым горадзе Беларусі атрымліваюць аднолькава высокі ўзровень якасці сэрвісу і магчымасць далучыцца до сучасных мабільных тэхналогій у па-хатняму ўтульнай абстаноўцы ў офісах, дзе ўсё створана як для камфорту кліента, так і для працы кансультантаў,  –  адзначыла ў час адкрыцця цэнтра продажу начальнік упраўлення рознічнага продажу ЗП «Вэлком» Ірына Вадзімаўна Савіна і пажадала калектыву офіса паспяховай працы.

Для зручнасці кліентаў у фірменных цэнтрах velcom прадугледжаны магчымасці для аплаты мабільных паслуг – плацежна-даведачны тэрмінал з функцыяй прыёму наяўных (cash-in) «Прыорбанк» ААТ, мабільны плацежны тэрмінал ААТ «Белінвестбанк», інфакіёск ААТ «ААБ Беларусбанк».

Нагадваем, што графік работы цэнтраў продажу і абслугоўвання velcom застаецца ранейшым. Для г. Мінск, пер. Міхайлаўскі, 4, – з 9:00 да 21:00 штодзённа без абеду і выхадных. Для пінскага цэнтра на вул. Альхоўскіх, 10, – з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 20:00, у суботу і нядзелю – з 9:00 да 17:00.

Рады сустрэчы з вамі!