Спрашчэнне працэдуры падключэння роўмінгу і іншых дадатковых паслуг для абанентаў юрыдычных асоб | Навiны | Пра кампанію

Спрашчэнне працэдуры падключэння роўмінгу і іншых дадатковых паслуг для абанентаў юрыдычных асоб

Шаноўныя абаненты,

у разгар сезона летніх адпачынкаў кампанія velcom інфармуе пра спрашчэнне працэдуры падключэння і адключэння роўмінгу для юрыдычных асоб. Змяненні, анансаваныяраней, набываюць моц з сённяшняга дня.

Нагадваем, што падключыць наступныя сэрвісы можна самастойна:

  • “Міжнародныя званкі” – пры дапамозе USSD-запыту *141*3*1# і клавіша вызаву, Аўтаматычнай службы сэрвісу абанента па нумары 411-3 (АССА)
  • “Міжнародны роўмінг” – пры дапамозе USSD-запыту *141*3*2# і клавіша вызаву, Аўтаматычнай службы сэрвісу абанента па нумары 411-3 (АССА)
  • “СМС-роўмінг” – адправіўшы СМС з ключавым словам roam на нумар 411
  • “СМС2e-mail/e-mail2СМС” – адправіўшы СМС з ключавым словам еm regi на нумар 511

Акрамя таго, абаненты юрыдычных асоб могуць актываваць усе пералічаныя паслугі пры дапамозе Інтэрнэт-службы сэрвісу абанента на сайце www.internet.velcom.by пры ўмове, што ІССА падключана.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у даведачна-інфармацыйнай службе кампаніі па нумары 411 ці +375 (017) 222-49-01 (для званкоў з мабільнага тэлефона тарыфікацыя згодна з тарыфным планам).