Паслуга «Даведачны Цэнтр-7182» – універсальны даведнік па Магілёве і Магілёўскай вобласці | Навiны | Пра кампанію

Паслуга «Даведачны Цэнтр-7182» – універсальны даведнік па Магілёве і Магілёўскай вобласці

З 9 снежня 2010 года абаненты velcom і PRIVET у Магілёве і Магілёўскай вобласці могуць выкарыстаць сэрвісны нумар 7182 для атрымання даведачнай інфармацыі з жыцця рэгіёна:

  • тэлефоны, адрасы і час работы арганізацый, медыцынскіх і адукацыйных устаноў, магазінаў
  • курсы абмену валют і адрасы банкаў
  • расклад руху аўтобусаў і маршрутных таксі
  • анонс культурна-забаўляльных мерапрыемстваў
  • карысная інфармацыя для аўтааматараў
  • прагноз надвор'я
  • вынікі розыгрышаў беларускіх латарэй
  • тэлефонныя коды і паштовыя індэксы гарадоў РБ і многае іншае

«Даведачны Цэнтр-7182» працуе штодзённа з 6.30 да 23.00. Кошт званка на нумар 7182 складае 1100 рублёў без уліку падаткаў. Тарыфікацыя пахвілінная, першыя 12 секунд прывітання аператараў  – без спагнання