Micro-SIM у фірменных цэнтрах velcom спецыяльна для ўладальнікаў iPhone 4 і iPad! | Навiны | Пра кампанію

Micro-SIM у фірменных цэнтрах velcom спецыяльна для ўладальнікаў iPhone 4 і iPad!

Цяпер у цэнтрах продажу і абслугоўвання velcom прадстаўлены micro-SIM-карткі, спецыяльна створаныя для працы з iPad ці iPhone 4.

Улічваючы патрабаванні сённяшняга дня, кампанія velcom прапаноўвае ўладальнікам любых партатыўных мабільных устройстваў і рэвалюцыйных гаджэтаў карыстацца магчымасцямі 3G у сваёй сетцы: імгненна адкрываць інтэрнэт-сайты, чытаць электронныя кнігі, спампоўваць камп’ютарныя гульні і дадаткі он-лайн магазінаў!

Пры падключэнні на тарыфныя планы velcom (акрамя PRIVET) новыя абаненты могуць атрымаць micro-SIM бясплатна.

Дзеючыя абаненты velcom могуць змяніць SIM-картку паводле кошту згодна са сваім тарыфным планам.

Micro-SIM-карткі ад velcom выраблены правераным і надзейным пастаўшчыком, адным з вядучых сусветных вытворцаў, кампаніяй Oberthur Technologies.

У нагу з часам разам з velcom!