HSPA+ на ўсіх базавых станцыях 3G velcom у Мінску і Мінскім рэгіёне | Навiны | Пра кампанію

HSPA+ на ўсіх базавых станцыях 3G velcom у Мінску і Мінскім рэгіёне

З 2 мая ўсе базавыя станцыі 3G кампаніі velcom, размешчаныя ў Мінску і Мінскім рэгіёне, працуюць з падтрымкай тэхналогіі HSPA+.

Як паведамлялася раней, з 17 сакавіка 2010 года, даты камерцыйнага старту сеткі трэцяга пакалення velcom, наяўнасць HSPA+ у сталіцы была “ачаговай”. З сённяшняга дня дадзеная тэхналогія актывавана на ўсіх базавых станцыях 3G у Мінску і Мінскім рэгіёне. Такім чынам, кампанія velcom – першы мабільны аператар, які забяспечыў 100%-е пакрыццё HSPA+ на тэрыторыі і ў наваколлі Мінска.

Нагадваем, што раней, 22 красавіка,тэхналогія стала даступнай жыхарам горада Магілёў.

Акрамя таго, ёмістасць сеткі ў сталіцы павялічана на 30% за кошт устаноўкі дадатковых базавых станцый сеткі трэцяга пакалення.

У бліжэйшыя дні тэхналогія HSPA+ будзе ўключана на ўсіх базавых станцыях 3G у Гомелі.