У Гомелі адкрыты новы цэнтр продажу і абслугоўвання velcom у новым стылі! | Навiны | Пра кампанію

У Гомелі адкрыты новы цэнтр продажу і абслугоўвання velcom у новым стылі!

Адкрыўся пяты ў Гомелі фірменны цэнтр продажу і абслугоўвання velcom! Офіс размяшчаецца па вул. Мазурава, 79, у гандлёвым цэнтры “АЛМІ”, даўняга партнёра кампаніі.

Цэнтр продажу аформлены ў адпаведнасці з новай канцэпцыяй. За прыметнай еўрапейскай лаканічнасцю дызайну – ідэя стварэння ўтульнай прасторы са зручнымі працоўнымі зонамі і эрганамічнай мэбляй. Арыгінальны інтэр’ер у карпаратыўных колерах velcom – жоўтым і чорным – несумненна прыцягне ўвагу наведвальнікаў гандлёвага цэнтра стыльнымі элементамі дэкору, а вялікія светлыя двухбаковыя вітрыны, якія прадстаўляюць шырокі мадэльны рад сучасных тэлефонаў, смартфонаў і 3G-абсталявання, і дэманстрацыйныя панэлі з тэлефоннымі апаратамі – “хітамі” сезона, пратэсціраваць якія можна адразу на месцы, зробяць наведванне цэнтра продажу аператара яшчэ і карыснай і захапляльнай падзеяй дня.

Размяшчэнне новага фірменнага цэнтра продажу і абслугоўвання velcom даволі зручнае для жыхароў бліжэйшага буйнога спальнага раёна горада. Час працы – з 10.00 да 22.00 – дазволіць наведвальнікам адной з самых папулярных сетак магазінаў не толькі зрабіць неабходныя пакупкі, але таксама зайсці ў офіс аператара за кансультацыяй, падключэннем на тарыфныя планы velcom ці PRIVET, набыццём інтэрнэт-абсталявання, тэлефонаў, смартфонаў і нэтбукаў з убудаваным 3G-мадэмам са скідкай ці ў растэрміноўку. Для аплаты паслуг мабільнай сувязі ў цэнтры продажу традыцыйна ўстаноўлены плацежна-даведачны тэрмінал (cash-in) “Прыорбанк” ААТ.

Чакаем вас у нашым новым цэнтры продажу штодзень з 10.00 да 22.00. Шчыра вітаем у velcom!