«Крэатыўны марафон 3D» – different digital dreams разам з velcom! | Навiны | Пра кампанію

«Крэатыўны марафон 3D» – different digital dreams разам з velcom!

Крэатыў у рэкламе, маркетынгу, брэндынгу і PR – галоўная тэма ўнікальнай падзеі «Крэатыўны марафон 3D».

Генеральным партнёрам дадзенага мерапрыемства выступае кампанія velcom. 1 кастрычніка беларускія маркетолагі і рэкламісты сустрэнуцца ў парку «Якуцкія горы» пад Мінскам, каб абмеркаваць самыя цікавыя тэндэнцыі прафесійнай садружнасці.

Сярод хэдлайнераў фестывалю – вядомыя асобы ў свеце беларускай і ўкраінскай рэкламы. Гэта Вераніка Пісарэнка, дырэктар агенцтва Forte Grey, Андрэй Фёдараў, CEO крэатыўнага агенцтва SAHAR, Украіна, Юрый Зісер, дырэктар TUT.BY, і многія іншыя. У гэтым годзе галоўны акцэнт у канцэпцыі фестывалю зроблены на digital-тэхналогіі. Менавіта лічбавым тэхналогіям і іх месцу ў маркетынгавых камунікацыях прысвечаны круглы стол з удзелам прадстаўнікоў velcom. 

У рамках «Крэатыўнага марафона» завяршыўся конкурс Smartmarketing, арганізаваны velcom у сетцыwww.facebook.com. Імёны пераможцаў - Артур Малачевский, Сяргей Туренко і Гурам Шамко. Яны прадставілі самыя цікавыя апісанні сваіх мабільных прыладаў. Кампанія velcom віншуе пераможцаў і рэкамендуе - будзьце крэатыўнымі!

Даведацца больш пра «Крэатыўны марафон» вы зможаце на парталеwww.marketing.byі сайце праектаwww.creathon.byТам вы знойдзеце інтэрв'ю і апытанні, аўтарскія калонкі і меркаванні пра феномен крэатыву і перадавыя трэнды сучаснай рэкламы і маркетынгу. Таксама там можна будзе прачытаць эксклюзіўнае інтэрв'ю Намесніка генеральнага дырэктара кампаніі velcom па камерцыйных пытаннях Марціна Ліпаўца.