У Магілёве адкрыўся яшчэ адзін цэнтр продажу і абслугоўвання ў новым дызайне | Навiны | Пра кампанію

У Магілёве адкрыўся яшчэ адзін цэнтр продажу і абслугоўвання ў новым дызайне

Абноўлены цэнтр продажу і абслугоўвання velcom у Магілёве па адрасе пр-т Пушкінскі, 32, расчыніў у мінулы чацвер дзверы для першых наведвальнікаў! На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі супрацоўнікі ЗП «Вэлком», прадстаўнікі мясцовых СМІ і партнёры кампаніі.

Сучасны стыль і інтэр'ер цэнтра – гэта абсалютна новы падыход да афармлення рабочых месцаў, выгляду і размяшчэння вітрын, элементаў дэкору і асвятлення. Пасля рэдызайну ў офісе стала асабліва прасторна і ўтульна. За кошт адмовы ад франтальнага размяшчэння рабочых месцаў з'явілася больш свабоднай прасторы для наведвальнікаў, якія без дапамогі кансультантаў могуць цяпер знаёміцца з тэлефонамі, смартфонамі, 3G-мадэмамі, нэтбукамі, размешчанымі на дэманстрацыйных панэлях.

- Сёння пакупніку важней і выгодней самастойна пратэсціраваць, патрымаць яго ў руках для таго, каб зрабіць выбар, – мы даём яму такую магчымасць, – пракаменціравала змены, якія мелі месца ў офісе, начальнік упраўлення рознічнага продажу ЗП «Вэлком» Ірына Вадзімаўна Савіна. – 21 з 67 цэнтраў продажу і абслугоўвання velcom працуе ўжо ў новым дызайне. Да канца гэтага года плануецца давесці іх колькасць да палавіны, трэба ж, каб у кожным кутку Беларусі абаненты адчулі, што іх аператар сувязі цэніць сваіх кліентаў і клапоціцца пра іх!

Традыцыйна наведвальнікі цэнтра могуць карыстацца з усяго спектра паслуг аператара: атрымаць кансультацыі па выбары аптымальнага тарыфнага плана, падключэнні дадатковых сэрвісаў, падборы тэлефоннага апарата, аплаціць паслугі мабільнай сувязі.

Прыходзьце ў цэнтр продажу і абслугоўвання velcom у новым дызайне!

Мы працуем для вас штодня з 09:00 да 21:00 без перапынку на абед і выхадных дзён.