Мабільны тэлефон за 29 000 рублёў – цяпер і ў дылераў ЗП «Вэлком»!
Цяпер новыя абаненты кампаніі velcom пры падключэнні на тарыфны план «Справы сямейныя» могуць прыняць удзел у акцыі «Справы сямейныя + ZTE» і набыць мабільны тэлефон ZTE R221 усяго за 29 000 беларускіх рублёў таксама ў пунктах продажу і абслугоўвання афіцыйных павераных ЗП «Вэлком»!
Нагадваем, што акцыя «Справы сямейныя + ZTE» стартавала разам з запускам новага тарыфнага плана для ўсёй сям'і «Справы сямейныя». Стаць абанентам «сямейнага» тарыфнага плана і атрымаць 500 бясплатных хвілін для размоў на 5 «любімых» нумароў могуць і новыя, і дзеючыя абаненты кампаніі па 10 кастрычніка 2010 года.
З тарыфным планам «Справы сямейныя» ад velcom вы атрымаеце магчымасць бясконца доўга кантактаваць з роднымі і блізкімі, абмяркоўваючы ў падрабязнасцях сямейныя пытанні і не толькі, і пры гэтым эканоміць на выдатках на мабільную сувязь.