Буйнейшы цэнтр продажу і абслугоўвання ў Гомелі адкрыты ў новым дызайне! | Навiны | Пра кампанію

Буйнейшы цэнтр продажу і абслугоўвання ў Гомелі адкрыты ў новым дызайне!

Кампанія velcom аб'яўляе пра адкрыццё ў новым дызайне буйнейшага цэнтра продажу і абслугоўвання ў Гомелі. Фірменны офіс размяшчаецца ў самым сэрцы горада, па адрасе вул. Перамогі, 21.

Цэнтр продажу упершыню адкрыў свае дзверы ў жніўні 2002 года, і вось ужо восем гадоў ён ніколі не быў пустым. Выгадная інфраструктура – побач размяшчаюцца чыгуначны і аўтавакзал, мноства магазінаў, цэнтральная бібліятэка, універсітэт – і, вядома ж, добразычлівасць і высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў цэнтра зрабілі яго папулярным і любімым сярод жыхароў усяго горада.

«З новага дызайна пачнецца і новы этап у жыцці нашага цэнтра, – гавораць у адзін голас супрацоўнікі. – Памяшканне вельмі моцна ператварылася, стала візуальна болей прасторным і ўтульным. Усе элементы настолькі гарманічныя адзін аднаму, што ствараецца адчуванне, што менавіта цяпер наш цэнтр продажу выглядае так, як і павінен выглядаць: ярка, стыльна, інавацыйна».

Асаблівасць новага дызайну – візуальнае раздзяленне на зоны: зона абслугоўвання і тэсціравання абсталявання і паслуг аператара, зона выканання плацежных аперацый і зона чакання са зручнымі канапамі, выкананымі ў форме лагатыпа velcom.

«Фірменныя цэнтры velcom – гэта твар нашай кампаніі. Прыемна, што з гэтага часу наведвальнікі гэтага папулярнага з прычыны яго зручнага размяшчэння цэнтра продажу змогуць па-ранейшаму атрымліваць увесь спектр паслуг, кантактуючы з прафесійнымі супрацоўнікамі кампаніі, знаходзячыся ў новай, па-хатняму ўтульнай абстаноўцы»,  – падкрэсліў Міхаіл Антонавіч Батранец, Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком».

Як звычайна, у фірменным цэнтры аператара можна падключыцца на любы тарыфны план velcom, купіць пакет PRIVET, атрымаць кансультацыі па пытаннях мабільнай сувязі і абсталявання, выбару новага тэлефона або смартфона, пратэсціраваўшы яго папярэдне перад пакупкай самастойна, проста ўзяўшы з паліцы адкрытай дэманстрацыйнай панэлі.

Чакаем вас штодзень з 9-00 да 21-00 без абеду і выхадных.

З новым дызайнам гамяльчан і супрацоўнікаў офіса прыехала павіншаваць кіраўніцтва ЗП «Вэлком»
На фота (злева направа): вядучы інжынер КЖРЭУП «Чыгуначнае» Святлана Мікалаеўна Корсак, Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Міхаіл Антонавіч Батранец, Начальнік упраўлення рознічнага продажу ЗП «Вэлком» Ірына Савіна, Намеснік генеральнага дырэктара па продажу і абаненцкім абслугоўванні Роберт Дашан


Кожнае адкрыццё цэнтра продажу і абслугоўвання velcom у новым дызайне суправаджаецца ўрачыстым пераразаннем стужкі

Новы стыль – другое нараджэнне. Якое свята без салодкага частавання?
На здымку: Наталля Кляблеева, старэйшы прадавец у офісе velcom на вул. Перамогі, 21, і Міхаіл Батранец разразаюць святочны торт.