Сэрвіс «Разам!» | Забавы і медыя | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Сэрвіс «Разам!»

  • Знаёмствы, не выходзячы з дому
  • Стварэнне пары для зносін па ўзаемных інтарэсах
  • Блакіраванне непажаданых суразмоўцаў

 

Пасля рэгістрацыі ў сэрвісе знаёмстваў «Разам!» праглядайце анкеты карыстальнікаў і стаўце «Лайк» тым, хто вам падабаецца. Атрымлівайце «Лайк» у адказ і пачынайце зносіны!

Сэрвіс даступны абанентам A1.

Як падключыць
Атрымаць доступ да сэрвісу знаёмстваў «Разам!» можна:

  • пасля пераходу па спасылцы на сайт vmeste.a1.by;
  • усталяваўшы «Разам!» на смартфон з АС Android з Google Play:

  • пры дапамозе набору USSD-каманды *152# клавіша выклік;
  • пры дапамозе апраўкі SMS на нумар 1520 (змест можа быць любым, акрамя слоў «СТОП»/«STOP», «INFO»/«ІНФА»).
    Для атрымання доступу да сэрвісу знаёмстваў Разам! неабходна:
    • пацвердзіць, што Вы азнаёмленыя з Карыстальніцкім пагадненнем;
    • прайсці рэгістрацыю з мабільнага ўстройства па спасылцы http://vmeste.a1.by.
Пры рэгістрацыі ствараецца профіль абанента для ўдзелу ў пошуку і адлюстравання іншым абанентам. Дадаванне сваёй фатаграфіі пры рэгістрацыі – абавязковае, бо ў пошуку адлюстроўваюцца толькі абаненты, якія дадалі да свайго профілю фота.
Абавязковыя палі, неабходныя для рэгістрацыі ў сэрвісе «Разам!»:
  • Імя. Патрабаванні і асаблівасці:
    • імя павінна быць на кірыліцы;
    • даўжыня імя ад 3 да 15 знакаў;
    • імя не можа ўтрымліваць недапушчальныя, нецэнзурныя словы.
  • Пол.
  • Дата нараджэння.
  • Горад. Уводзіцца ўручную або выбіраецца з прапанаванага спісу.
  • Фота. Патрабаванні і асаблівасці:
    • фота можна загрузіць з камп'ютара, зрабіць фота з дапамогай тэлефона ці загрузіць з фотагалерэі тэлефона;
    • па змоўчанні, фота, загружанае пры рэгістрацыі, будзе ўдзельнічаць у пошуку, а таксама атрымліваць «Лайк» ад іншых карыстальнікаў;
    • фота, на якім прысутнічае некалькі чалавек, на якім не бачна твару карыстальніка, фота вядомага чалавека (фота, якое не належыць абаненту) – у пошуку ўдзельнічаць не будзе.

 

Як адключыць
Спосабы адключэння доступу да сэрвісу знаёмстваў «Разам!» і выдалення анкеты:

  • з мабільнага ўстройства прайсці па адрасе http://vmeste.a1.by, у «Настройках» выбраць пункт «Выдаліць профіль» і пацвердзіць выдаленне;
  •  з дапамогай SMS на нумар 1520 (змест – «СТОП» або «STOP»);
  • шляхам USSD *152*2# клавіша выклік.
Пры выдаленні анкеты аўтаматычна выдаляюцца ўсе фатаграфіі, уся інфармацыя і настройкі (паведамленні, заблакіраваныя карыстальнікі і г.д.).
У выпадку, калі няма магчымасці выдаліць анкету самастойна або змяніўся нумар тэлефона, зрабіць выдаленне/аднаўленне анкеты магчыма наступнымі спосабамі:
  • звярнуўшыся па кантактным тэлефоне +375445851565, зазначанаму ў раздзеле "Дапамога" на мабільным партале http://vmeste.a1.by;
  • запоўніўшы форму зваротнай сувязі ў раздзеле "Дапамога" на мабільным партале http://vmeste.a1.by. Для ідэнтыфікацыі неабходна будзе ўказаць імя, e-mail або нумар тэлефона, запоўніць поле «тэкст паведамлення».

 

Пры першым падключэнні - першыя 3 дні падпіскі на сэрвіс Знаёмства - бясплатна. Далей кошт падпіскі складзе 0,40 рублёў у дзень.
USSD-запыты *152#, і SMS на кароткі тэхналагічны нумар 1520 у зоне радыёпакрыцця A1 не тарыфікуюцца.