Фанбокс | Забавы і медыя | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Фанбокс

Сэрвіс «Знаёмствы» дазваляе:

  • праслухоўваць анкеты іншых карыстальнікаў
  • пакідаць паведамленні на ўпадабаныя анкеты
  • запісваць уласныя анкеты
  • праслухаць і адказваць на паведамленні, пакінутыя іншымі карыстальнікамі
  • змяняць і выдаляць ўласныя анкеты

 

Сэрвіс «Плэер» дазваляе:

  • праслухоўваць музычныя навінкі і лепшыя хіты
  • дадаваць трэкі ў сваю асабістую фанатэку

 

Сэрвіс «Анекдоты» дазваляе:

  • праслухоўваць анекдоты
  • дадаваць анекдоты ў сваю асабістую калекцыю

 

Сэрвіс «Тэсты» дазваляе праходзіць тэсты з абсалютна розных катэгорый: тэсты для жанчын, тэсты для мужчын і інш. псіхалагічныя тэсты.
Сэрвіс «Апавяданні для дарослых» прызначаны для карыстальнікаў, старэйшых за 18 гадоў.
Тут можна праслухоўваць апавяданні для дарослых, а таксама ствараць асабістую калекцыю.

Кошт падпіскі спаганяецца з дапамогай платных уваходных SMS з нумара 57575. У рахунку / дэталізацыі абанента такое спісанне адлюстроўваецца ў секцыі «Падпіскі, SMS уваходныя платныя».
SMS прыходзяць у бязгучным рэжыме і не захоўваюцца ў памяці мабільнага тэлефона.
SMS адсылаюцца абаненту штодня да таго часу, пакуль паслуга не будзе адключаная.
Кошт падпіскі не спаганяецца пры выкарыстанні паслугі «Паўза» і пры фінансавай блакіроўцы. Калі тэрмін блакіроўкі перавышае 30 дзён, паслуга адключаецца.
Пры падключанай паслузе Антывызначальнік нумара для званка на нумар 7575 абаненту неабходна ўключыць часовае вызначэнне нумара (г.зн. набіраць *31#7575 выклік).
Паслуга «Фанбокс» даступная толькі ў сетцы A1.

Паслуга не даступная абанентам тарыфных планаў ПРЫВІТАННЕ.
Паслуга не надаецца ў міжнародным роўмінгу.

Паслуга даступная абанентам A1 (акрамя абанентаў ПРЫВІТАННЕ).

Як падключыць
Каб скарыстацца паслугай «Фанбокс», неабходна зайсці на галасавы партал паслугі, набраўшы 7575 і, кіруючыся падказкамі галасавога меню, выбраць упадабаны сэрвіс і актываваць на яго падпіску:

  • Знаёмствы
  • Плэер
  • Анекдоты
  • Тэсты
  • Апавяданні для дарослых
Як адключыць
Спосабы адключэння падпіскі:
  •  у галасавым партале 7575 націснуць лічбу, адпаведную пункту меню «Кіраванне падпіскай» (кнопка «7») і кіравацца падказкамі
  • па званку ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі
  • у цэнтрах продажу і абслугоўвання A1

 

З вартасцю падпіскі на кожны актываваны сэрвіс у суткі можна азнаёміцца тут.
Званкі на нумар 7575 – без аплаты.