Ваш асабісты код доступу да паслуг кампаніі | Бяспека і абарона | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Ваш асабісты код доступу да паслуг кампаніі

Код доступу – паслядоўнасць літар і/або лічбаў, што зазначаецца абанентам у заяве ўстаноўленага ўзору і служыць для ідэнтыфікацыі абанента пры звароце ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі, а таксама пры асабістым звароце ў цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі.

Кліенты кампаніі – фізічныя асобы, якія працуюць па тарыфных планах velcom, пры звароце ў даведачна-інфармацыйную службу і ў фірменныя цэнтры продажу і абслугоўвання A1 па кодзе доступу могуць падключаць/адключаць наступныя паслугі (кліенты – фізічныя асобы, якія працуюць па ТП A1):

  • «Міжнародныя званкі»;
  • «Міжнародны роўмінг»;
  • «A1 міжнародны 100/250»;
  • «Роўмінг.Адпачынак»;
  • «Роўмінг.Бізнес»;
  • «Роўмінг.Анлайн»;
  • «Антывызначальнік нумара»;
  • «Канферэнц-сувязь»;
  • ІССА. Асабісты кабінет;
  • «Паўза»;
  • «Перадача факса»;
  • «Перадача даных».
Ажыццяўляць наступныя дзеянні па паслузе «Галасавая пошта»:
  • падключэнне/адключэнне пакета «Плюс»;
  • абнуленне пароля;
  • устаноўка/адмена праверкі пароля.
Таксама па кодзе доступу вы можаце:
  • даведацца PIN і PUK коды;
  • зверыць паступленне плацяжоў;
  • атрымаць агульную інфармацыю пра налічэнні за паслугі сувязі, у тым ліку і па напрамках злучэнняў;
  • прыпыніць/аднавіць аказанне паслуг сувязі ў выпадку згубы SIM-карты;
  • адмовіцца ад атрымання інфармацыі рэкламнага характару па інфармацыйных каналах кампаніі;
  • адмовіцца ад аператарскай пераадрасацыі ў межах паслугі «Прапушчаны званок»;
  • абнуліць сеткавы пароль;
  • адключыць паслугу «Музыка без межаў з Операй»;
  • адключыць/ падключыць адмову ад выкарыстання «Інтэрнэт без настроек».
Пры звароце ў даведачна-інфармацыйную службу, а таксама ў цэнтры продажу і абслугоўвання кампаніі абаненты тарыфных планаў ПРЫВІТАННЕ могуць:
  • атрымаць інфармацыю пра PIN/PUK-кодах;
  • атрымаць інфармацыю па аказаных яму паслугах ПРЫВІТАННЕ, за выключэннем дэталізацыі;
  • атрымаць інфармацыю пра налічэнні за паслугі сувязі (баланс, налічэнні, аплаты);
  • устанаўліваць/адмяняць Добраахвотнае блакаванне.

 

 

  • Выкарыстоўваць код доступу для падключэння/адключэння адной і той жа паслугі можна 1 раз у суткі (24 гадзіны).
  • Усе дзеянні, зробленыя з выкарыстаннем кода доступу, прыраўноўваюцца да дзеянняў, зробленых кліентам асабіста. Кліент нясе персанальную адказнасць за захаванасць кода доступу.

 

Абаненты тарыфных планаў A1 падключыць / адключыць / змяніць код доступу могуць пры звароце ў цэнтры продажу і абслугоўвання velcom пры прад'яўленні пашпарта.
Абаненты тарыфных планаў ПРЫВІТАННЕ зазначаюць / прызначаюць код доступу ў рэгістрацыйнай форме пры куплі камплекта ПРЫВІТАННЕ.
Змяніць код доступу абаненты ПРЫВІТАННЕ могуць адным са спосабаў:

  • Асабісты кабінет;
  • пры звароце ў цэнтры продажу і абслугоўвання кампаніі, дзе паслуга аказваецца на падставе дакумента, які сведчыць асобу.
Выдаленне кода доступу абаненту тарыфнага плана ПРЫВІТАННЕ не надаецца!

 

Больш падрабязна з правіламі выкарыстання кода доступу можна азнаёміцца на спецыяльнай старонцы сайта.