Poco F3 у новым колеры – са зніжкай 100 рублёў па перадзаказе ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Poco F3 у новым колеры – са зніжкай 100 рублёў па перадзаказе ў А1

Апісанне акцыі

З 1 па 13 ліпеня ў А1 вы можаце аформіць выгадны перадзаказ на навінку Poco F3 у новым модным колеры – арктычны белы. Толькі ў азначаны перыяд часу пры афармленні перадзаказу ў віртуальнай краме A1 кожны пакупнік атрымае зніжку 100 рублёў!

 

Poco F3 – смартфон з уражальнай прадукцыйнасцю. Навінка атрымала магутны працэсар Qualcomm Snapdragon 870 і 6,67-цалёвы экран з частатой абнаўлення 120 Гц. Таксама прылада падтрымлівае запіс відэа 4К і аснашчана трохмодульнай камерай: асноўнай на 48 Мп, шырокавугольнай на 8 Мп і асобным модулем на 5 Мп для стварэння эфекту баке і аўтафакусіроўкі.

 

Аб'ём аператыўнай памяці 8 ГБ і 256 ГБ убудаванай дазваляе захоўваць усе патрэбныя файлы на смартфоне і з камфортам выкарыстоўваць адразу некалькі дадаткаў. Магутны акумулятар 4520 мАг з хуткай правадной зарадкай 33 Вт забяспечвае каля 10 гадзін актыўнай працы прылады без падзарадкі.

 

Кошт смартфона пры афармленні перадзаказу складзе 1299 рублёў пры аднаразовай куплі ці ад 54,12 рубля ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Спяшайцеся атрымаць Poco F3 у новым белым колеры, аформіўшы перадзаказ у віртуальнай краме А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.