«Без Ліміта 2.0» і «Драйв»: год зніжаных цэн і бонусы для новых абанентаў у праграме «Мой А1» | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

«Без Ліміта 2.0» і «Драйв»: год зніжаных цэн і бонусы для новых абанентаў у праграме «Мой А1»

Апісанне акцыі

З 1 кастрычніка па 16 лістапада 2022 года кампанія А1 прапануе асаблівыя ўмовы падключэння на тарыфныя планы лінейкі «Драйв» і «Без Ліміта 2.0». Усе новыя абаненты, якія абяруць для сябе адну з гэтых прапаноў, змогуць цэлы год карыстацца скідкай на абаненцкую плату. Дадатковы бонус – безлімітныя званкі ва ўсе сеткі на 90 дзён – чакае тых, хто ўстановіць праграму «Мой А1».

 

Першыя 12 месяцаў з моманту падключэння абаненцкая плата на тарыфным плане «Драйв 5» складзе 12,99 рубля, на тарыфным плане «Драйв 20» – 19,99 рубля, а на тарыфным плане «Без Ліміта 2.0» – 22,99 рубля.

 

Тарыфныя планы лінейкі «Драйв» прадугледжваюць штомесячны запас інтэрнэт-трафіка аб’ёмам 5 або 20 ГБ з магчымасцю назапашвання, а таксама 200 або 400 мінут для званкоў ва ўсе сеткі.

 

Тарыфны план «Без Ліміта 2.0» дазваляе без абмежаванняў карыстацца мабільным інтэрнэт-трафікам і ўключае 600 мінут ва ўсе сеткі штомесяц.

 

Яшчэ больш выгадныя ўмовы чакаюць новых абанентаў, якія ўстановяць «Мой А1»: яны змогуць актываваць для сябе бясплатны пакет «Безліміт мінут ва ўсе сеткі» на 90 дзён. Акрамя таго, з дапамогай праграмы можна сачыць за балансам і ўносіць плацяжы, кантраляваць рэшткі мінут і інтэрнэт-трафіка, выбіраць і мяняць тарыфныя планы, падключаць патрэбныя дадатковыя паслугі, сачыць за пакупкамі ў інтэрнэт-магазіне А1 – і ўсё гэта літаральна ў пару клікаў, без званкоў у кантакт-цэнтр і наведвання магазіна кампаніі.

 

Падключайцеся зараз – і карыстайцеся скідкамі цэлы год!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.