Яркі POCO M3 з аб'ёмам памяці 64 ГБ – ужо ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Яркі POCO M3 з аб'ёмам памяці 64 ГБ – ужо ў А1!

У А1 пачаліся продажы смартфона POCO М3 з аб'ёмам памяці 64ГБ. Гэта той самы выпадак, калі ад прылады за 499 рублёў вы атрымліваеце нашмат больш, чым чакалі.

 

Сакрэт поспеху POCO M3 – у збалансаваных характарыстыках, якія забяспечваюць смартфону больш чым дастатковую для большасці штодзённых задач прадукцыйнасць. Чытаць, глядзець відэа, слухаць музыку (у тым ліку без навушнікаў – дзякуючы якаснаму і гучнаму гучанню стэрэадынамікаў), гуляць у гульні – усё гэта POCO M3 дазваляе рабіць з задавальненнем і камфортам. І так доўга, як вам хочацца: бо за сілкаванне прылады адказвае акумулятар ёмістасцю цэлых 6000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі на 18 ВТ.

 

Яшчэ адна разыначка POCO M3 – трайная камера са штучным інтэлектам. Асноўны модуль мае раздзяленне 48 Мп, а ў якасці дадатковых прысутнічаюць камера для макраздымкі і датчык глыбіні – па 2 Мп кожны.

 

А самай відавочнай «фішкай» POCO M3 з'яўляецца яго дызайн. Гэты смартфон звяртае на сябе ўвагу з першага погляду незвычайным рашэннем трайнога фотамодуля, а таксама тэкстурай пад скуру, якая не толькі арыгінальна выглядае і дорыць прыемныя тактыльныя адчуванні, але і дазваляе забыцца пра такую праблему, як адбіткі пальцаў на задняй панэлі.

 

Смартфон POCO M3 з аб'ёмам памяці 64 ГБ даступны кліентам А1 за 499 рублёў пры аднаразовай аплаце ці ад 20,78 рубля ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Спяшайцеся ацаніць усе перавагі мадэлі першымі!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.