Яркія навінкі тэлевізараў Samsung ужо ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Яркія навінкі тэлевізараў Samsung ужо ў А1!

У А1 стартавалі продажы новай лінейкі тэлевізараў ад Samsung. У асартыменце прадстаўленыя мадэлі з дыяганаллю экрана 43, 50, 55, 65 і нават 75 цаляў! Набыць навінкі можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу і з бясплатнай дастаўкай па ўсёй краіне.

 

Кожная з пералічаных мадэлей – гэта сінтэз перадавых тэхналогій, высокай якасці і стыльнага дызайну, якія разам ствараюць уражальны і эмацыйна насычаны досвед прагляду. Гэта тое, што дакладна не пакіне абыякавым аніводнага гледача: ні таго, хто любіць праводзіць вечары пасля працы за праглядам серыяла, ні таго, хто марыць пра сапраўдны кінатэатр дома. Азнаёміцца з пералікам новых прылад можна па спасылцы.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце shop.a1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.