Xiaomi Watch S1 – сустракайце навінку ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Xiaomi Watch S1 – сустракайце навінку ў А1!

У А1 стартаваў продаж смарт-гадзінніка Xiaomi Watch S1, які дапаможа выглядаць не толькі стыльна, але і стане для ўладальніка надзейным памочнікам. Набыць навінку можна адным плацяжом за 699 рублёў або ў растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 32,04 рубля ў месяц.

 

Смарт-гадзіннік Xiaomi Watch S1 атрымаў вялікі сапфіравы AMOLED-экран, які ўстойлівы да ўдараў і драпін, а таксама корпус з нержавеючай сталі для найбольшай трываласці. За працяглае выкарыстанне дэвайса без частай падзарадкі адказвае акумулятар ёмістасцю на 470 мАг. А магнітная док-станцыя бесправадной зарадкі дапаможа хутка зарадзіць устройства, дзе б вы ні знаходзіліся.

 

Смарт-гадзіннік стане выдатным памочнікам для аматараў актыўнага ладу жыцця: ён падтрымлівае больш за 100 рэжымаў трэніровак, што дапаможа збіраць дакладную статыстыку аб выніках трэніровак. З дапамогай дэвайса можна здзяйсняць і прымаць выклікі дзякуючы тэхналогіі Bluetooth. А функцыя маніторынгу здароўя дазволіць кругласутачна адсочваць розныя паказчыкі здароўя.

 

Шукайце навінку ў магазінах А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы