Высакахуткасны хатні інтэрнэт на базе тэхналогіі GPON ад А1 стаў даступны ў Брэсце | Навiны | Пра кампанію

Высакахуткасны хатні інтэрнэт на базе тэхналогіі GPON ад А1 стаў даступны ў Брэсце

Кампанія А1 пабудавала GPON-сетку ў Брэсце, забяспечыўшы высакахуткасным хатнім інтэрнэтам і лічбавым тэлебачаннем з больш чым 140 каналамі амаль 13 тыс. кватэр. Першымі ацаніць перавагі новай сеткі змогуць жыхары мікрараёнаў Усход-1, Усход-2, Усход-3 і ПЗМР.

 

Тэхналогія GPON здольная даць абанентам шырокапалосны доступ у інтэрнэт на хуткасці да 1 Гбіт/с. Яе перавага – не толькі ў хуткасці злучэння, але і ў вялікім «запасе трываласці» на будучыню: нават калі заўтра ці праз 10 гадоў карыстальнікам спатрэбіцца яшчэ хутчэйшы інтэрнэт для доступу да «цяжэйшага» кантэнту, сетка будзе гатова забяспечыць патрэбную прапускную здольнасць канала.

 

Пры падключэнні па тэхналогіі GPON оптавалаконны кабель пракладаецца ў кватэру кожнага абанента – без прывязкі да тэлефоннай лініі. Дзякуючы высокай хуткасці інтэрнэт-злучэння магчыма адначасовае карыстанне некалькімі відамі тэлекам-паслуг: напрыклад, безлімітным доступам у інтэрнэт (як правадны, так і па Wi-Fi) і лічбавым тэлебачаннем (больш за 140 каналаў, у т.л. 30 у HD). Усё гэта – па адным кабелі і ў рамках комплексных тарыфных планаў ад А1, кошт якіх пачынаецца ад 10,90 рубля ў месяц у залежнасці ад напаўнення і абранай хуткасці.

 

Акрамя берасцейцаў дамашні інтэрнэт па тэхналогіі GPON ад А1 даступны жыхарам і арганізацыям Мінска, Магілёва, Бабруйска, Наваполацка і Жлобіна.

 

Праверыць магчымасць падключэння свайго дома, азнаёміцца з тарыфнымі планамі і пакінуць заяўку на падключэнне можна на сайце internet.a1.by ці па нумары 150.