Сустракайце Xiaomi Redmi Watch 4 у А1: большы экран – больш магчымасцей | Навiны | Пра кампанію

Сустракайце Xiaomi Redmi Watch 4 у А1: большы экран – больш магчымасцей

А1 абвяшчае пра старт продажаў навінкі сярод смарт-гадзіннікаў ад брэнда Xiaomi: Redmi Watch 4. Набыць прыладу можна за 399 рублёў адным плацяжом або ў зручную растэрміноўку без пераплат.

 

Redmi Watch 4 аснашчаны 1,97-цалёвым AMOLED-дысплэем, рамай з алюмініевага сплаву, мікрафонам і дынамікам для размоў. Навінка таксама мае магчымасць рабіць выклікі для экстраннай дапамогі і абсталяваная двухдыяпазонным GPS для надзейнай навігацыі.

 

Дзякуючы функцыям вымярэння ўзроўню кіслароду ў крыві, кругласутачнага маніторынгу сардэчнага рытму, стрэсу і сну, а таксама наяўнасці 150 фітнэс-рэжымаў, гаджэт стане незаменным памочнікам для аматараў здаровага ладу жыцця.

 

Апрача таго, Redmi Watch 4 валодаюць водаўстойлівасцю 5 AТМ і ўражальнай аўтаномнасцю – да 20 дзён без падзарадкі, што робіць іх ідэальным выбарам для штодзённага жыцця.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы