Сустракайце новую лінейку смарт-гадзіннікаў брэнда Samsung у А1
А1 аб'яўляе старт продажаў новых мадэляў смарт-гадзіннікаў брэнда Samsung: Galaxy Watch6 і Galaxy Watch6 Classic. Набыць прыладу можна адным плацяжом за 909 рублёў або ад 39,95 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў. Апрача таго, на старце продажаў даступная растэрміноўка без пераплат на 6 і 11 месяцаў.
Найноўшую серыю смарт-гадзіннікаў вылучае павялічаны Super AMOLED-экран з сапфіравым шклом, палепшаныя функцыі для кіравання падключаным тэлефонам, а таксама яшчэ больш персаналізаваны кантроль самаадчування, трэніровак і сну. Мадэлі смарт-гадзіннікаў прапануюцца ў розных версіях: Galaxy Watch6 – памерам 40 і 44 мм, а Galaxy Watch6 Classic – 43 і 47 мм.
Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.