Сустракайце новае пакаленне: Яндэкс Станцыя Міні 3 у новым корпусе і з падтрымкай YandexGPT – ужо ў А1
А1 аб’яўляе аб старце продажу сучаснай разумнай калонкі ад Яндэкс – Станцыя Міні 3. Абноўленыя гук і корпус, а таксама падтрымка YandexGPT: усё гэта дапаможа працаваць і адпачываць яшчэ прадуктыўней і камфортней. Набыць прыладу ў А1 можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.
Яндекс Станция Мини 3 – гэта новы погляд на магчымасці «разумнага» памочніка. Так, дызайн цяпер яшчэ больш адлюстроўвае высокатэхналагічнасць калонкі. Станцыя Міні 3 атрымала больш гарманічную форму і актуальныя адценні корпуса, што дапамагае ёй уліцца ў любы інтэр’ер. LED-дысплэй пацешыць новым дызайнам гадзінніка і аніміраванымі элементамі, якія могуць перадаваць розныя эмоцыі Алісы.
Гук прылады стаў яшчэ лепш дзякуючы спецыяльнай акустычнай тканіне, а дынамік новай канструкцыі забяспечвае гучнае, яркае, глыбокае і магутнае аўдыя. Таксама Яндэкс Станцыя Міні 3 стала яшчэ больш функцыянальнай: упершыню ёй можна даваць адразу дзве каманды адначасова, што значна эканоміць час і павялічвае зручнасць карыстання. Кіруйце разумным домам, стаўце будзільнікі, даведвайцеся аб прагнозе надвор’я, задавайце любыя пытанні – і не пакідайце сваіх спраў.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.