Сустракайце навінку ў А1: фітнэс-бранзалет Samsung Galaxy Fit3 – ужо ў продажы | Навiны | Пра кампанію

Сустракайце навінку ў А1: фітнэс-бранзалет Samsung Galaxy Fit3 – ужо ў продажы

Прылады

А1 прадстаўляе стылёвую і функцыянальную навінку ад брэнда Samsung: фітнэс-бранзалет Galaxy Fit3. Набыць гаджэт можна адным плацяжом за 219 рублёў або аформіць растэрміноўку да 24 месяцаў – усяго ад 9,54 рубля ў месяц.

 

Трывалы металічны корпус Galaxy Fit3 з абаронай ад пылу і вільгаці гарантуе надзейнасць у любых умовах, а бязрамкавы 1,6-цалёвы AMOLED-экран стаў на 48% большым у параўнанні з папярэдняй мадэллю, што забяспечвае лепшы агляд і зручнасць выкарыстання.

 

Тонкі корпус і лёгкая вага фітнэс-бранзалета робяць яго ідэальным спадарожнікам для любой актыўнасці. Galaxy Fit3 дазваляе адсочваць асноўныя параметры трэніровак, ацэньваць якасць сну і нават клапаціцца пра здароўе з кругласутачным маніторынгам розных паказчыкаў арганізма. А ёмісты акумулятар забяспечыць да 13 дзён няспыннага выкарыстання.

 

Galaxy Fit3 на варце бяспекі дзякуючы функцыі аўтаматычнага выяўлення падзення і кнопкі SOS для экстраннай дапамогі. Апрача таго, можна з лёгкасцю кіраваць камерай і медыя з фітнэс-бранзалета, сумясціўшы яго са смартфонам Galaxy.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы