Сустракайце навінку: фітнэс-бранзалет Xiaomi Smart Band 8 Pro – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Сустракайце навінку: фітнэс-бранзалет Xiaomi Smart Band 8 Pro – ужо ў А1

У А1 з'явілася цікавая навінка, якая дакладна парадуе аматараў спорту і здаровага ладу жыцця – фітнэс-бранзалет Xiaomi Smart Band 8 Pro. Набыць «разумнага» памочніка можна як адным плацяжом за 299 рублёў, так і ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў – усяго ад 12,44 рубля ў месяц.

 

Xiaomi Smart Band 8 мае вялікі 1,74-цалёвы AMOLED-дысплэй з частатой абнаўлення 60 Гц і акумулятар ёмістасцю 289 мАг з часам аўтаномнай працы да 14 дзён. Корпус прылады дазваляе займацца спортам на вуліцы практычна ў любое надвор'е – ён абаронены ад вільгаці па стандарце 5АТМ, застаючыся сухім нават пры апусканні ў ваду да 50 метраў.

 

Новая мадэль адрозніваецца вытанчаным, элегантным дызайнам з плоскім экранам і інтэграванай канструкцыяй рамы, што робіць аксесуар максімальна зручным і практычным для карыстання ў штодзённым жыцці.

 

Сярод уражальных характарыстык фітнэс-бранзалета таксама можна адзначыць высокадакладны маніторынг сардэчнага рытму, адсочванне сну і фізічнай актыўнасці, больш за 150 спартыўных рэжымаў, а таксама шматфункцыянальны дысплэй з магчымасцю выбару стылёвых цыферблатаў. А з дапамогай убудаванага GPS вы зможаце дакладна адсочваць свой маршрут падчас трэніровак, не губляючы ні хвіліны на перапынкі і паўзы.

 

Xiaomi Smart Band 8 Pro – не проста аксесуар, а верны спадарожнік здаровага ладу жыцця і памочнік у дасягненні вашых фітнэс-мэт. Не ўпусціце магчымасці стаць уладальнікам «разумнай» навінкі і падарыць сабе абсалютна іншы ўзровень камфорту і функцыянальнасці!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйнай інтэрнэт-краме А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальную краму.

 

Падрабязнасці — у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра — 150.

Прома-прапановы