Сустракайце навінкі: уражальны iPhone 15 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Сустракайце навінкі: уражальны iPhone 15 – ужо ў А1

Прылады

Самая чаканая падзея года для аматараў брэнда Apple – старт продажаў iPhone 15 серыі ў А1. Навінкі даступныя адразу ў дзвюх мадэлях: iPhone 15 128GB і iPhone 15 Pro 256GB. Аформіць пакупку можна адным плацяжом ад 3 999 рублёў або аплаціць суму ў растэрміноўку да 11 месяцаў або крэдыт да 48 месяцаў.

 

iPhone 15 атрымаў чып Apple A16 Bionic і яркі 6,1-цалёвы дысплэй са звыштрывалым шклом Ceramic Shield. Смартфон парадуе карыстальнікаў яшчэ больш надзейнай абаронай дзякуючы корпусу з авіяцыйнага алюмінію і палепшанай тэхналогіі папярэджання патрапляння пылу і вільгаці. Апрача таго, цяпер зараджаць прыладу можна праз выкарыстанне USB-C.

 

Мадэль iPhone 15 Pro абсталяваная чыпам Apple A17 Pro Bionic, які забяспечвае вялікі скачок у прадукцыйнасці графікі, а таксама экранам Super Retina XDR з функцыямі ProMotion, Always-On і Dynamic Island. Разам з тым смартфон вылучаецца трывалай і лёгкай тытанавай канструкцыяй корпуса.

 

Абедзве навінкі здзіўляюць высакаякаснай камерай з асноўным модулем на 48 Мп, якая дазволіць зафіксаваць самыя яркія моманты ў жыцці ў добрым раздзяленні. Прыходзьце ў магазіны А1 па эфектны iPhone 15 і ацаніце ўсе перавагі найноўшых тэхналогій і раскошнага дызайну!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы