Сустракайце навінкі: HONOR X7c з новым аб'ёмам памяці – ужо ў магазінах А1
У магазінах А1 стартавалі продажы смартфонаў HONOR X7c 8/128GB і HONOR X7c 8/512GB! Усе навінкі даступныя да афармлення як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.
HONOR X7c аснашчаны ёмістай батарэяй на 5200 мАг, якая забяспечвае доўгі час аўтаномнай працы, дазваляючы карыстальнікам заставацца на сувязі, глядзець відэа ці гуляць без неабходнасці пастаяннай падзарадкі. Смартфон таксама мае павышаную ахову: яго корпус ударатрывалы і абаронены ад вільгаці паводле стандарту IP64.
Экран HONOR X7c заслугоўвае асобнай увагі. Яркі дысплэй з частатой абнаўлення да 120 Гц забяспечвае плаўную і камфортную выяву, а ўбудаваная тэхналогія аховы зроку зніжае нагрузку на вочы. Але гэта яшчэ не ўсё: у смартфон убудаваныя 2 магутныя дынамікі, якія здольныя замяніць паўнавартасную партатыўную калонку і падарыць насычанае гучанне.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.