Сустракайце: навінка HONOR Watch 4 — ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Сустракайце: навінка HONOR Watch 4 — ужо ў А1

Прылады

А1 пашырае асартымент смарт-гадзіннікаў цікавай навінкай — HONOR Watch 4. На старце продажаў прыладу можна набыць за 499 рублёў адным плацяжом або аформіць пакупку ў растэрміноўку без пераплат.

 

HONOR Watch 4 вылучаецца стылёвым дызайнам і перадавымі функцыямі, прапануючы карыстальнікам шырокі спектр магчымасцей для маніторынгу здароўя, уключаючы змены ўзроўню кіслароду ў крыві, маніторынг сну, а таксама адсочванне сардэчнага рытму ў рэальным часе. Смарт-гадзіннік таксама аснашчаны трэкерам фізічнай актыўнасці і магчымасцю атрымліваць апавяшчэнні пра званкі і паведамленні.

 

HONOR Watch 4 забяспечвае працяглы час аўтаномнай працы дзякуючы ёмістаму акумулятару і аптымізацыі энергаспажывання: дэвайс можна выкарыстоўваць да 14 дзён без падзарадкі.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы