Сустракайце: даступныя навінкі ад брэнда Infinix — ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Сустракайце: даступныя навінкі ад брэнда Infinix — ужо ў А1

Прылады

У магазінах А1 стартавалі продажы новых смартфонаў ад брэнда Infinix: HOT 40 Pro 8/256GB і SMART 8 4/128GB. Набыць прылады можна ўжо сёння як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку без першага ўзносу.

 

Магутнасць і стыль у адной прыладзе: гэта ўсё — пра Infinix HOT 40 Pro. Навінка мае прэміяльны Full HD+ экран з частатой абнаўлення да 120 Гц, што гарантуе камфортны прагляд відэа і гульняў. А камера з раздзяленнем 108 Мп дазволіць зафіксаваць кожную дэталь з неймавернай выразнасцю. Апрача таго, дзякуючы гульнявому рухавічку XBOOST і гульнявой антэне можна атрымліваць асалоду ад гульняў без перашкод. Набыць Infinix HOT 40 Pro ў А1 можна за 669 рублёў.

 

Infinix SMART 8 — ваш надзейны памочнік у штодзённых задачах. Атрымайце незвычайна гучнае і ашаламляльнае аўдыё дзякуючы апрацоўцы гуку ад DTS, а таксама атрымлівайце асалоду ад доўгага часу працы без падзарадкі дзякуючы ёмістай батарэі на 5 000 мАг. Частата абнаўлення экрана 90 Гц забяспечыць не толькі плаўную карцінку, але і камфортнае карыстанне прыладай на працягу ўсяго дня. Цана смартфона ў крамах А1 складае 299 рублёў адным плацяжом.

 

Не ўпусціце магчымасці стаць адным з першых уладальнікаў гэтых цудоўных навінак!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы