Усё неабходнае для дамашняга інтэрнэту: А1 прапануе абсталяванне для пашырэння лакальнай сеткі
У А1 стартавалі продажы абсталявання, з дапамогай якога можна лёгка і хутка пашырыць лакальную сетку ў сваім доме або офісе – прычым без неабходнасці пракладаць дадатковыя кабелі і выконваць іншыя складаныя працы. Powerline-адаптары, пункты доступу і бесправадныя Wi-Fi-маршрутызатары дапамогуць арганізаваць надзейнае інтэрнэт-злучэнне там, дзе яно неабходна.
Так, пашырыць лакальную сетку ў любым пакоі з выкарыстаннем звычайнай электраправодкі дапаможа камплект powerline-адаптараў TP-Link TL-PA4010PKIT. Дзякуючы стандарту HomePlug AV600 камплект адаптараў TL-PA4010P KIT ператворыць дамашнюю электрычную праводку ў хуткасную сетку без неабходнасці пракладання новых правадоў. Дастаткова падключыць адзін адаптар да роўтара ў наяўнасці, а другі – уключыць у разетку ў тым пакоі, дзе неабходна арганізаваць доступ у інтэрнэт. Адаптары злучаюцца паміж сабой па электрасетцы, і яна ператвараецца ў высакахуткасную лакальную сетку: хуткасці будзе дастаткова для камфортнага інтэрнэт-сёрфінгу і прагляду відэа з высокай выразнасцю.
Рowerline-адаптары TP-Link TL-PA4010PKIT маюць убудаваную разетку. Такім чынам, займаемае імі месца па-ранейшаму можна выкарыстоўваць для падключэння неабходных электрапрыбораў.
Павялічыць плошчу пакрыцця Wi-Fi, у тым ліку і там, дзе немагчымая пракладка кабеля, можна з дапамогай пункту доступу TP-Link AC750 RE200. Яна ўсталёўваецца паміж роўтарам і кліенцкімі прыладамі (падключаецца праз звычайную разетку) і ўзмацняе Wi-Fi сігнал. Пункт доступу працуе ў двух дыяпазонах і забяспечвае агульную прапускную здольнасць да 750 Мбіт/с. Порт Ethernet дазваляе ўзмацняльніку функцыянаваць у якасці двухдыяпазоннага бесправаднога адаптара для падключэння правадных прылад.
Зразумела, для выхаду ў інтэрнэт патрэбны маршрутызатар. Надзейны і сучасны двухдыяпазонны (2,4 і 5,0 ГГц) Wi-Fi-роўтар TP-Link Archer C5, які таксама можна набыць у А1, забяспечыць надзейнае падключэнне ў павялічаную хуткасць перадачы даных па Wi-Fi.
Кошт гэты прыладаў пры аплаце адначасовым плацяжом складзе:
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.