Уражальная навінка ад Apple: MacBook Air 15 M2 з вялікім экранам – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Уражальная навінка ад Apple: MacBook Air 15 M2 з вялікім экранам – ужо ў А1

Прылады

У А1 стартавалі продажы ноўтбука Apple MacBook Air M2 8/256GB з вялікім 15-цалёвым экранам. Набыць навінку можна як адным плацяжом, так і аплаціць кошт часткамі, аформіўшы растэрміноўку да 11 месяцаў або крэдыт да 48 месяцаў.

 

Apple MacBook Air 15 M2 мае трывалы і тонкі алюмініевы корпус, а таксама ўражальны 15-цалёвы дысплэй Liquid Retina высокага раздзялення – з ім можна атрымліваць асалоду ад звышвыразнага тэксту і кантрасных фота і відэа. Ноўтбук аснашчаны чыпам М2, які забяспечвае магутную прадукцыйнасць навінкі.

 

Apple MacBook Air 15 M2 можа бесперапынна прапрацаваць да 18 гадзін без падзарадкі, што дазволіць вырашаць задачы практычна любой складанасці на працягу дня. А дзякуючы інавацыйнай безвентылятарнай тэхналогіі MacBook Air можна атрымліваць асалоду ад эфектыўнай працы без шуму і перагрэву прылады.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.