Пытанні лічбавай трансфармацыі бізнесу з А1 абмеркавалі на Міжнародным форуме «БАНКІТ-2019» | Навiны | Пра кампанію

Пытанні лічбавай трансфармацыі бізнесу з А1 абмеркавалі на Міжнародным форуме «БАНКІТ-2019»

З 22 па 24 кастрычніка ў Мінску праходзіць XVI Міжнародны форум па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях «БАНКІТ-2019». Найбуйнейшае мерапрыемства фінансава-крэдытнай сферы Беларусі праводзіцца з удзелам кампаніі А1.

 

Форум прысвечаны абмеркаванню сусветных тэндэнцый і лепшых практык лічбавай трансфармацыі фінансавага бізнесу нашай краіны і замежжа. Сярод запрошаных экспертаў – намеснік генеральнага дырэктара А1 па развіцці карпаратыўнага сегмента і ІКТ Роберт Дашан. У першы дзень форума ён узяў удзел у адкрыцці стэнда кампаніі на пляцоўцы «Прэзідэнт-Гатэля», а таксама панэльнай дыскусіі. З яго выступу 23 кастрычніка пачалася праца дыскусійнай пляцоўкі «FinTech. Версія магчымай будучыні», прысвечанай пытанням развіцця фінтэха. У рамках выступу Роберт Дашан прэзентаваў дата-цэнтр А1, адзін з буйнейшых у Беларусі, і расказаў пра перавагі воблачнага захоўвання і апрацоўкі даных для фінансавай сферы.

«Ідучы па шляху лічбавай трансфармацыі, банкаўскі сектар і тэлекам-кампаніі ў сваім развіцці арыентуюцца на адну мэту – зручнасць для спажыўца і прапанаванне яму новых магчымасцяў для вырашэння штодзённых задач. І калі развіццё абедзвюх сфер – банкаўскай і тэлекамунікацыйнай – пойдзе па шляху ўзаемадапаўнення і супрацоўніцтва, гэта дазволіць вызваліць велізарны патэнцыял і накіраваць яго на стварэнне па-сапраўднаму інавацыйных прадуктаў і сэрвісаў. Напрыклад, наша кампанія ўжо сёння паспяхова рэалізоўвае праекты з банкамі на базе інфраструктуры дата-цэнтра А1 па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі віртуальных рэсурсаў, правядзенні аўдыту і кансалтынгу па ўзроўні сталасці інфармацыйнай бяспекі, а таксама прапанове аналітычных сэрвісаў, якія дазваляюць палепшыць кліенцкі сэрвіс», – адзначыў Роберт Дашан.

 

24 кастрычніка ўдзельнікі Міжнароднага форума «БАНКІТ-2019» працягнуць дыскусію пра магчымасць павысіць эфектыўнасць і канкурэнтаздольнасць банкаў з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных і лічбавых тэхналогій.