VOKA запускае ўласную кіберспартыўную лігу і запрашае на турнір па Dota 2 і Counter-Strike: Global Offensive. | Навiны | Пра кампанію

VOKA запускае ўласную кіберспартыўную лігу і запрашае на турнір па Dota 2 і Counter-Strike: Global Offensive.

Відэасэрвіс VOKA аб'яўляе пра стварэнне ўласнай кіберспартыўнай лігі. Паўдзельнічаць у віртуальных бітвах у Dota 2 і CS:GO беларускія гульцы змогуць ужо ў найбліжэйшай будучыні: першыя адборачныя этапы стартуюць 28 кастрычніка, і ўжо з 30 кастрычніка прамыя трансляцыі гульняў будуць даступныя на VOKA у раздзеле «Кіберспорт».

 

Далучыцца да лігі VOKA могуць усе жадаючыя, старэйшыя за 16 гадоў, удзел бясплатны. Галоўная ўмова — у камандзе павінна быць не менш за трох гульцоў з Беларусі: бо мэта стварэння «VOKA League» заключаецца менавіта ў тым, каб даць магчымасць зрабіць першыя крокі ў кіберспорце беларускім геймерам. Рэгістрацыя на ўдзел у турніры пачынаецца 21 кастрычніка. Зрабіць гэта можна ў афіцыйнай групе «Вконтакте» VOKA Gaming.

 

Першымі ў барацьбу ўступяць гульцы Dota 2 — кваліфікацыі па гэтай дысцыпліне стартуюць 28 кастрычніка. Трохі пазней, 22 лістапада, будзе дадзены старт адборачным гульням CS:GO.

 

Групавы этап Dota 2 пачнецца 11 лістапада. Убачыць гульні ў прамой трансляцыі можна будзе на сайце voka.tv у раздзеле «Кіберспорт», а таксама на стрымінгавай платформе Twitch і ў групе VOKA Gaming у сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Тут жа можна будзе знайсці ўсю актуальную інфармацыю пра ход спаборніцтваў: турнірныя табліцы, расклад гульняў і трансляцый і г.д.

 

«Нароўні з традыцыйнымі відамі спорту ўсё большую папулярнасць сёння заваёўвае і кіберспорт. Dota 2 і Counter Strike паспелі заваяваць велізарную армію паклоннікаў, у тым ліку і ў Беларусі. Мы вырашылі, што ў жыхароў нашай краіны павінна быць магчымасць не толькі назіраць за турнірамі, якія праводзяцца ў іншых краінах, але і рабіцца ўдзельнікамі такіх падзей. Менавіта таму відэасэрвіс VOKA арганізаваў уласную кіберспартыўную лігу і запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да першых спаборніцтваў у рамках VOKA League», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

 

Пераможцы фіналу па Dota 2 стануць вядомыя 1 снежня, а вынікі спаборніцтваў па Counter Strike – 22 снежня. Прызавы фонд спаборніцтваў складзе 10 200 беларускіх рублёў.