VOKA выпусціў «Карпарацыю монстраў» ў беларускім дубляжы | Навiны | Пра кампанію

VOKA выпусціў «Карпарацыю монстраў» ў беларускім дубляжы

Відэасэрвіс VOKA выпусціў яшчэ адзін анімацыйны фільм ад студый Pixar і Disney у новым афіцыйным дубляжы. Цяпер на платформе можна паглядзець «Карпарацыю монстраў» на беларускай мове.

 

Мультфільм расказвае пра двух монстраў: вялізнага і пухнатага Джэймса Пі Салівана, ці проста Салі, і яго аднавокага партнёра і найлепшага сябра Майка Вазоўскі, якія працуюць на фабрыцы пад назвай «Карпарацыя монстраў». Усё, што ім трэба – палохаць дзяцей, таму што з дзіцячых крыкаў яны атрымліваюць электрычнасць. Але аднойчы жыццё монстраў аказваецца пад пагрозай: у іх свет трапляе дзіця, а з дзецьмі столькі клопатаў, што яны могуць давесці каго заўгодна.

 

«Карпарацыя монстраў» выйшла ў 2001 годзе і была вельмі цёпла прынята як гледачамі, так і прафесійнымі крытыкамі. Мультфільм атрымаў чатыры намінацыі на «Оскар», у тым ліку «Найлепшы анімацыйны фільм», але тады праект Pixar і Disney саступіў «Шрэку». Затое саўндтрэк If I Didn't Have You у выкананні акцёраў Джона Гудмена і Білі Крыстала быў адзначаны залатой статуэткай за найлепшую песню. У 2013 годзе выйшаў працяг мультфільма «Універсітэт монстраў».

 

Паглядзець «Карпарацыю монстраў» могуць усе карыстальнікі VOKA па падпісцы «Усё ўключана» ў раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску», дзе таксама прадстаўлена больш за 50 іншых пераагучаных фільмаў – ад галівудскіх блокбастараў да анімэ. У тым ліку мультфільмы Pixar і Disney – «Душа», «Уверх», «Наперад», «Суперсямейка», «У пошуках Нэма» і іншыя.