Кіроўцы «А1 Таксі» паспаборнічалі ў майстэрстве на трасе ў Стайках | Навiны | Пра кампанію

Кіроўцы «А1 Таксі» паспаборнічалі ў майстэрстве на трасе ў Стайках

Аб кампаніі

26 жніўня на аўтадроме ў Стайках пад Мінскам адбыліся незвычайныя спаборніцтвы: за права называцца майстрам трасы змагаліся 25 кіроўцаў-партнёраў сэрвісу «А1 Таксі», якія спаборнічалі паміж сабой у дакладнасці і хуткасці праходжання трэка аўтадрома. Спаборніцтвы прайшлі пры падтрымцы аўтацэнтра «ТОЧКА».

«Мы не проста развіваем інавацыйны сэрвіс, які аб’ядноўвае звыклае ўсім таксі з тэхналагічнымі магчымасцямі аднаго з найбуйнейшых гульцоў тэлекам-рынку. Мы фарміруем максімальна зручную і функцыянальную экасістэму сэрвісаў для сваіх кліентаў, а таксама адкрываем камфортнае, прыязнае і адкрытае кам’юніці для сваіх партнёраў», — пракаментаваў кіраўнік праекта «А1 Таксі», начальнік упраўлення інфраструктурных рашэнняў А1 Яўген Ляўданскі.

Удзельнікамі сталі 25 кіроўцаў-партнёраў сэрвісу «А1 Таксі», а падтрымаць іх прыехалі родныя, а таксама супрацоўнікі і партнёры кампаніі. У кожным з пяці папярэдніх заездаў удзельнічала па пяць пілотаў. Пераможца вызначаўся па лепшым часе кола – а пасля пяцёрка наймацнейшых сустрэлася ў гранд-фінале, дзе іх чакаў заезд на электрамабілях Geely, перададзеных аўтацэнтрам «ТОЧКА».

«Вельмі здорава, што сярод беларускага кам’юніці пасажырскіх перавозак з’яўляюцца такія цікавыя і дынамічныя гульцы і падзеі. Гэта безумоўны плюс для ўсіх удзельнікаў, уключаючы аўтацэнтры. І з мэтай падтрымкі бізнесу, які эксплуатуе аўтамабільныя паркі, аўтацэнтр „ТОЧКА‟ прадстаўляе спецыяльную прапанову – седан Belgee S50 з папярэдне ўстаноўленым на прафесійным узроўні газабалонным абсталяваннем. Гэта гатовае рашэнне для павышэння рэнтабельнасці аўтапарка», – адзначыў прадстаўнік аўтацэнтра.

 

Спампаваць праграму «A1 Таксі» можна ў Google Play ці App Store. Падрабязней азнаёміцца з умовамі перавозак, а таксама даведацца пра магчымасці партнёрства можна на a1taxi.by.