Разам больш выгадна: спецыяльныя ўмовы на VOKA і іншыя паслугі А1 сталі даступныя падпісчыкам СберПрайм | Навiны | Пра кампанію

Разам больш выгадна: спецыяльныя ўмовы на VOKA і іншыя паслугі А1 сталі даступныя падпісчыкам СберПрайм

Архіў закупак

Цяпер папулярныя паслугі ад VOKA і А1 сталі даступныя на спецыяльных умовах карыстальнікам падпіскі СберПрайм. Так, яны атрымаюць доступ да фільмаў, серыялаў і тэлеканалаў з падпіскі «Усё ўключана» відэасэрвісу VOKA, а таксама эксклюзіўныя скідкі на тарыфны план «МЕГА Макс» для смартфонаў і тарыф дамашняга інтэрнэту «МЕГА Біт».

 

Наяўнасць падпіскі СберПрайм дае поўны бясплатны доступ да ўсяго кантэнту відэасэрвісу VOKA з падпіскай "Усё ўключана". Глядзець фільмы, серыялы і шоу ад найбуйнейшых анлайн-кінатэатраў START, more.tv, viju, Premier, прамыя трансляцыі самых цікавых спартыўных падзей ад Setanta Sports і больш за 130 ТБ-каналаў карыстальнікі змогуць пасля рэгістрацыі на сайце або ў праграме VOKA па тым нумары тэлефона, які быў зазначаны пры афармленні падпіскі Сбер Банка.

 

Акрамя таго, у дзейных і новых абанентаў А1 з’явіцца магчымасць карыстання паслугамі мабільнай сувязі на тарыфным плане «МЕГА Макс» для смартфонаў на спецыяльных умовах. Абаненцкая плата для іх складзе 14,99 рубля ў месяц. Пераход на тарыфны план «МЕГА Макс» даступны падпісчыкам СберПрайм у магазінах А1, пры гэтым спецыяльныя ўмовы па тарыфным плане будуць прызначаны аўтаматычна. Калі нумар, да якога прывязана падпіска СберПрайм, абслугоўваецца не ў сетцы А1, яго ўладальнік можа перанесці яго і падключыць акцыйную прапанову ў магазінах А1.

 

А калі падпісчыку СберПрайм патрэбны яшчэ і фіксаваны інтэрнэт, то ў яго ёсць выдатная магчымасць падключыць або перайсці на тарыфны план «МЕГА Біт» на спецыяльных умовах: безлімітны высакахуткасны доступ у сетку абыдзецца яму ў 15,90 рубля ў месяц замест 20,90 рубля. Для атрымання скідкі на абаненцкую плату звяртайцеся ў магазіны А1.