Віртуальны офіс па падпісцы: А1 даў доступ да паслугі Яндэкс 360 для бізнесу | Навiны | Пра кампанію

Віртуальны офіс па падпісцы: А1 даў доступ да паслугі Яндэкс 360 для бізнесу

Бiзнесу

Эксклюзіўная магчымасць арганізаваць віртуальны офіс дзякуючы падпісцы на сэрвісы платформы Яндэкс 360 для бізнесу стала даступнай у А1.

 

Яндэкс 360 для бізнесу ўяўляе сабой віртуальную карпаратыўную рабочую прастору, у якой сабрана ўсё, што неабходна сучаснаму офісу для эфектыўнага вядзення бізнесу і планавання неабходных працэсаў: пошта, дыск для захоўвання і сумеснага анлайн-рэдагавання файлаў, мэсэнджар, каляндар, сэрвіс для рассылак, магчымасць арганізацыі відэазванкоў без абмежаванняў па часе.

 

Што ўваходзіць у Яндэкс 360 для бізнесу:

  • Неабмежаваная колькасць паштовых скрынь на дамене вашай кампаніі.Перанесці дадзеныя вашай арганізацыі можна з Google Workspace, Microsoft 365
  • Да 3 ТБ прасторы на Дыску для кожнага супрацоўніка. Дзяліцеся файламі з калегамі і кліентамі – дастаткова проста адправіць спасылку на патрэбны файл або папку.
  • Магчымасць сумеснага рэдагавання дакументаў (да 40 карыстальнікаў).Сэрвіс падтрымлівае папулярныя фарматы: docx, pptx, xlsx, pdf, txt, html і іншыя.
  • Відэасустрэчы ў Тэлемосце без абмежаванняў па часе. У рамках сустрэчы можна дзяліцца экранам, запісваць сустрэчу і камунікаваць у чаце.
  • Каляндар для зручнага планавання спраў і сустрэч.Карыстайцеся адным календаром разам з камандай.
  • Мэсэнджар для хуткага абмену паведамленнямі ў камандзе.Супрацоўнікі вашай кампаніі аўтаматычна з'явяцца ў Мэсэнджары з кантактнай кнігі арганізацыі.
  • Сэрвіс рассылак з магчымасцю адпраўляць да 100 000 лістоў у месяц.Ліст можна лёгка сабраць з дапамогай зручнага канструктара.
  • А таксама – прыярытэтная падтрымка 24/7 і ўсе сэрвісы Яндэкс 360 для бізнесу без рэкламы.

 

Усе сэрвісы лёгка маштабуюцца і адаптуюцца з улікам мэт і запатрабаванняў кожнага пэўнага бізнесу. Працаваць у іх можна з любой прылады: камп'ютара, планшэта, тэлефона. Пры гэтым рашэнне прапануе шырокі набор прылад адміністравання (у тым ліку прагляд справаздач, кіраванне правамі доступу да тых ці іншых рэсурсаў для кожнага асобнага супрацоўніка, вылучэнне ім уласнага аб'ёму прасторы на дыску і г. д.). Апрача таго, сэрвісы Яндэкс 360 для бізнесу можна інтэграваць па API ў іншыя прадукты і прыкладанні.

 

Сэрвісы Яндэкс 360 для бізнесу даступныя па падпісцы са штомесячнай платай ад 9,99 рубля да 55,99 рубля ў месяц за аднаго карыстальніка. З падрабязным апісаннем тарыфаў, іх магчымасцей і ўмовамі актывацыі падпіскі можна азнаёміцца на сайце А1.

 

Трымайце ўсе задачы пад кантролем — з Яндэкс 360 ад А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.