Віртуальная крама А1 запрацавала ў фармаце live streaming | Навiны | Пра кампанію

Віртуальная крама А1 запрацавала ў фармаце live streaming

Віртуальная крама кампаніі А1 пачала працу ў фармаце live streaming. Цяпер кліенты могуць не толькі атрымаць анлайн відэакансультацыю па абранай мадэлі прылады, але і ў рэжыме рэальнага часу віртуальна «прагуляцца» па абноўленым цэнтры лічбавых паслуг у суправаджэнні спецыяліста кампаніі.

Дзякуючы сістэме стацыянарных вэб-камер, якімі абсталявана новае памяшканне, кансультанты змогуць прадэманстраваць кліентам асаблівасці працы тых ці іншых прылад з камер сваіх працоўных смартфонаў, паказаць адкрытыя вітрыны мабільных прылад і аксесуараў, а таксама правесці іх да паўнавартасных дэма-зон відэасэрвісу VOKA і сістэмы «А1 Разумны дом».

 

Так, наведвальнікі абноўленай віртуальнай крамы змогуць без цяжкасцяў азнаёміцца з усімі перадавымі прапановамі кампаніі з усіх магчымых ракурсаў, проста як пры наведванні фізічнай крамы, але толькі ў рэжыме анлайн са сваёй мабільнай прылады ці камп'ютара. Атрымаць кансультацыю спецыялістаў віртуальнай крамы А1 можна па ўсіх таварах з асартыменту інтэрнэт-крамы кампаніі.

 

Механіка ўзаемадзеяння для зручнасці кліентаў пры гэтым застаецца без зменаў. Для наведвання віртуальнай крамы па-ранейшаму трэба зайсці на сайт А1 і перайсці ў адпаведны раздзел. Выбраўшы тавар, які вас цікавіць, застаецца націснуць на віджэт відэакансультацыі – і пасля ўдакладнення кантактных даных для сувязі на пазначаны нумар паступіць запыт, а ў браўзеры прылады (камп'ютара ці смартфона) пачнецца сеанс аднабаковай відэасувязі (кліент можа бачыць кансультанта, інтэрактыўную вітрыну і тавары на ёй, але сам пры гэтым застаецца нябачным). Віртуальная крама пры гэтым будзе працаваць з 09:00 да 21:00 без абедаў і выхадных.