Ваша новая суперсіла: Honor MagicBook Pro 16 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Ваша новая суперсіла: Honor MagicBook Pro 16 – ужо ў А1

Прылады

У А1 стартаваў продаж флагманскага ноўтбука Honor MagicBook Pro 16. Гэта навінка, створаная спецыяльна для тых, хто патрабуе ад тэхнікі максімум магчымасцей, – увасабленне ідэальнага спалучэння стылю і магутнасці.

 

«Сэрцам» MagicBook Pro 16 стаў працэсар Intel Core Ultra 5 125H, які лёгка справіцца з любой задачай – ад апрацоўкі відэа да складаных рабочых праектаў. Ёмісты SSD на 1 ТБ забяспечвае дастаткова месца для вашых файлаў, а 24 ГБ аператыўнай памяці – плаўную працу нават у шматзадачным рэжыме.

 

Экран 16 цаляў з высокім раздзяленнем прапануе яркія колеры і выразныя дэталі – ідэальна для творчасці, працы і адпачынку. Лёгкі і трывалы корпус выдатна падыдзе для дынамічнага рытму жыцця.

 

Honor MagicBook Pro 16 ужо даступны ў інтэрнэт-магазіне і рознічных магазінах А1. Ноўтбук можна набыць як адным плацяжом, гэтак і ў камфортную растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.