У ГЦ Pina Park у Пінску адкрылася новы магазін А1 | Навiны | Пра кампанію

У ГЦ Pina Park у Пінску адкрылася новы магазін А1

Аб кампаніі

11 ліпеня ў Пінску адбылося ўрачыстае адкрыццё новага магазіна кампаніі А1. Ен размясціўся на 1 паверсе ГЦ Pina Park па адрасе вул. 60 год Кастрычніка, 19.

Смартфоны, ноўтбукі, планшэты, аксесуары, а таксама тэхніка для дому і прыгажосці ад вядучых сусветных брэндаў – цяпер жыхары Пінска змогуць азнаёміцца з пашыраным асартыментам прылад, якія можна набыць у А1 пад любы запыт і бюджэт. Прычым куплі могуць быць аформленыя і ў растэрміноўку, а на ўсе тавары даецца афіцыйная гарантыя.

 

Выбраць гаджэт можна не толькі на месцы, але і праз абноўлены інтэрнэт-магазін А1, дзе таксама ў любы час даступны шырокі выбар прапаноў з магчымасцю замовіць яшчэ і бясплатную дастаўку па ўсім горадзе і рэгіёнах.

 

Як і ва ўсіх магазінах, у новым пункце можа падключыцца да мабільнай сеткі А1, заключыць дамову на паслугі фіксаванага інтэрнэту для дому ці офіса, атрымаць прафесійную кансультацыю па паслугах кампаніі і ўнесці плацяжы па дамовах, якія ўжо дзейнічаюць.

 

Мы працягваем актыўна мадэрнізаваць і пашыраць сетку магазінаў А1 па ўсёй Беларусі, дбайна аналізуючы патрэбы і пажаданні кліентаў як па месцазнаходжанні, так і па асартыменце і прапановах. Наша мэта – зрабіць паслугі максімальна даступнымі і камфортнымі для жыхароў кожнага горада. У новам магазіне А1, як і ў астатніх, прадстаўлены шырокі выбар тавараў, які пастаянна папаўняецца новымі пазіцыямі і брэндамі, а высокакваліфікаваныя спецыялісты заўсёды гатовыя аказаць аператыўную і якасную дапамогу ў рашэнні любых пытанняў, — адзначыў начальнік упраўлення рознічных продажаў кампаніі А1 Аляксандр Кашалёў.

 

З нагоды адкрыцця А1 падрыхтаваў для ўсіх наведнікаў асаблівую прапанову: да 27 ліпеня там можна выкарыстаць промакод PINAPARK – і атрымаць скідку да 300 рублёў на папулярныя прылады і аксесуары.

 

Магазін А1 у ГЦ Pina Park працуе штодзённа з 10:00 да 21:00.

 

Пра кампанію

 

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.

 

Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнет-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання.