У сетцы А1 здзейснены першы ў Беларусі 5G-званок | Навiны | Пра кампанію

У сетцы А1 здзейснены першы ў Беларусі 5G-званок

У тэставай сетцы 5G SA кампаніі А1 здзейснены першы для Беларусі званок у новым фармаце якасці. Выклік стаў магчымым дзякуючы ўкараненню і тэставанню тэхналогіі VoNR (Voice over New Radio), якая служыць для пакетнай перадачы голасу высокай выразнасці 5G.

 

VoNR, ці Vo5G — гэта перадавая тэхналогія, дзякуючы якой становіцца магчымым ажыццяўленне галасавых званкоў і відэавыклікаў у Standalone-сетках 5G (гэта значыць сетках з аўтаномнай архітэктурай, якія не з'яўляюцца надбудовай да ўжо наяўных сетак папярэдняга пакалення). Новая тэхналогія дазваляе забяспечыць імгненнае злучэнне з суразмоўцам і бясшоўны пераход абанента з сеткі 5G у сетку 4G падчас размовы. Акрамя таго, дзякуючы VoNR высакахуткасным мабільным інтэрнэтам 5G можна карыстацца нават падчас званка.

 

Для карыстання тэхналогіяй VoNR неабходна, каб мабільная прылада абанента падтрымлівала рэжым 5G SA і была афіцыйна прызначана для выкарыстання на тэрыторыі Беларусі.

 

У прыватнасці, першы тэставы званок па тэхналогіі VoNR быў здзейснены са смартфона на новай платформе MediaTek Dimensity 1000 у першай у Беларусі паўнацэннай сетцы 5G, запушчанай кампаніяй у тэставым рэжыме на Кастрычніцкай плошчы (у прыватнасці, у галаўным офісе кампаніі А1 і на прылеглай тэрыторыі каля Палаца Рэспублікі). Паралельна тэставанне тэхналогіі 5G SA праходзіць у індустрыяльным парку «Вялікі камень».

 

Праект па разгортванні тэставай 5G-сеткі кампаніі А1 быў ажыццёўлены ў партнёрстве з кампаніяй ZTE – адным з сусветных лідараў па пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання.

 

Пазней колькасць тэставых зон будзе павялічвацца: яны з'явяцца на тэрыторыі шматфункцыянальнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна», а таксама ў якасці перасоўнай базавай станцыі каля сталічнага «Палаца Спорту». Уся сетка будзе працаваць на базе аўтаномнай архітэктуры – SA. У адрозненне ад сетак з неаўтаномнай архітэктурай (NSA), «чыстыя» 5G-сеткі разгортваюцца без прывязкі да інфраструктуры сетак 4G/LTE.