Напярэдадні калядных свят A1 расказаў аб тым, як зняць блакіроўку інтэрнэту ў Расіі | Навiны | Пра кампанію

Напярэдадні калядных свят A1 расказаў аб тым, як зняць блакіроўку інтэрнэту ў Расіі

Прыватным клiентам / Бiзнесу

Кампанія A1 дзеліцца карыснымі парадамі, як адключыць абавязковае блакаванне паслуг перадачы даных і СМС для ўсіх абанентаў у роўмінгу ў Расіі. Гэтак, уведзеная раней у тэставым фармаце СМС-верыфікацыя на цяперашні момант даступна ў сетках усіх расійскіх аператараў.

 

Як прайсці верыфікацыю?

 

Каб разблакаваць SIM-картку, адразу пасля рэгістрацыі ў сетцы расійскага аператара вы атрымаеце СМС з інструкцыяй і спасылкай для праходжання верыфікацыі з дапамогай капчы. Для таго, каб прайсці верыфікацыю, трэба ўключыць перадачу даных на вашай SIM-картцы і выконваць інструкцыі. Пасля паспяховага праходжання верыфікацыі перадача даных і СМС актывуюцца на працягу некалькіх хвілін.

 

Што рабіць, калі паслугі не актываваліся?

 

Уключыце і выключыце рэжым «у самалёце», каб абнавіць злучэнне.

 

Кампанія A1 працягвае маніторынг сітуацыі і ўзаемадзеянне з партнёрамі, каб забяспечыць стабільнасць і якасць сувязі для кліентаў ва ўмовах зменлівых правіл доступу да інтэрнэту. Таксама нагадваем, што інтэрнэт-трафік «Інтэрнэт у Расіі» дазваляе абанентам A1 заставацца на сувязі падчас падарожжаў на выгадных умовах, што асабліва актуальна напярэдадні свят.