У Ашмянах адкрыўся новы фірменны магазін А1
13 лістапада ў памяшканні гандлёвага цэнтра «Універмаг» на вул. Савецкай, 100 у Ашмянах адкрыўяся новы афлайн-магазін А1. Цяпер ва ўсіх наведнікаў ёсць яшчэ больш магчымасцяў уважліва вывучыць і выбраць любыя тавары з шырокага асартыменту кампаніі, дзе прадстаўлены не толькі мабільныя прылады, але і шматлікія аксесуары і бытавая тэхніка.
У фірменным магазіне A1 прадстаўлены смартфоны, ноўтбукі, планшэты, аксесуары да іх, а таксама тавары для дому і прыгажосці ад вядучых брэндаў. Гэтак, тут можна набыць тэлевізары, б’юці-гаджэты, разнастайныя прыборы для гатавання, прыборкі, догляду адзення і г. д. – усё, што робіць жыццё лягчэйшым, цікавейшым і прыемнейшым. Усю тэхніку можна набыць у выгадную растэрміноўку да 24 месяцаў, у тым ліку і з бясплатнай дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі. На ўсе тавары даецца афіцыйная гарантыя.
Акрамя продажу абсталявання, магазін А1 у Ашмянах будзе прапаноўваць сваім кліентам увесь спектр неабходных паслуг. Тут можна атрымаць заказы, аформленыя праз інтэрнэт-магазін А1, падабраць патрэбны тарыфны план для мабільнай сувязі, заключыць новы дагавор на аказанне паслуг або ўнесці плацяжы па ўжо дзейных. Супрацоўнікі пракансультуюць кліентаў па паслугах А1, дапамогуць у выбары той ці іншай прылады, раскажуць пра спецыяльныя прапановы і акцыі.
«Трэнд на анлайн-спажыванне, якія прыйшоў у наша жыццё некалькі гадоў таму, па-ранейшаму актуальны. Пры гэтым людзям зноў хочацца непасрэдных, жывых уражанняў у момант выбару таго ці іншага тавару – бо гэта таксама важная частка задавальнення ад куплі. Таму цяпер жыхары Ашмянаў могуць адчыніць дзверы нашага новага магазіна ў сваім горадзе і вырашыць адразу ўсе задачы, звязаныя з паслугамі сувязі і не толькі, з максімальным камфортам», – адзначыў начальнік упраўлення продажаў кампаніі A1 Аляксандр Кошалеў.
А проста цяпер у А1 дзейнічае мноства неверагодна выгадных прапаноў з нагоды чорнай пятніцы! Да 30 лістапада на смартфоны, планшэты, ноўтбукі, тэхніку для дому і аксесуары даступны скідкі да 50%. Падрабязней азнаёміцца са спісам акцыйных прылад можна па спасылцы.
Магазін А1 у Ашмянах працуе:
- з 9:00 да 20:00 з панядзелка па пятніцу
- з 9:00 да 18:00 у суботу і ў нядзелю
Пра кампанію
Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 пачаў сваю камерцыйную дзейнасць 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынга América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў тэлекамунікацыйных паслуг са штаб-кватэрай у Мексіцы.
Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнэт-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання.