У Новы год – з новым тэлефонам і трафікам у падарунак: стартавала новая акцыя для абанентаў лінейкі «Камфорт» | Навiны | Пра кампанію

У Новы год – з новым тэлефонам і трафікам у падарунак: стартавала новая акцыя для абанентаў лінейкі «Камфорт»

А1 запрашае сваіх абанентаў рыхтавацца да навагодніх святаў разам: з 29 лістапада 2019 года па 14 студзеня 2020 года ўсе новыя і дзеючыя карыстальнікі тарыфных планаў лінейкі «Камфорт» пры набыцці папулярных смартфонаў па прывабнай цане – Xiaomi Redmi 7A 32GB, Huawei P smart 2019, Huawei P30 lite і «А1 Альфа» – змогуць атрымаць пакеты мабільнага інтэрнэту ў падарунак!

 

Якім менавіта будзе падарунак, залежыць ад абранага абанентам тарыфнага плана «Камфорт». Калі гэта «Камфорт S», дадаткам да куплі смартфона стане пакет мабільнага інтэрнэт-трафіку аб'ёмам 10 Гб: ён будзе налічвацца абаненту ў пачатку кожнага месяца на працягу паўгода з моманту куплі. Карыстальнікі тарыфнага плана «Камфорт M» атрымаюць паўгадавы безлімітны трафік на хуткасці да 1 Мбіт/с; тарыфных планаў «Камфорт L» і «Камфорт XL» – на хуткасці да 2 Мбіт/с.

 

У акцыі ўдзельнічаюць чатыры папулярныя мадэлі смартфонаў – навінак 2019 года. Практычны Xiaomi Redmi 7A з аб'ёмам убудаванай памяці 32 ГБ, ёмістым акумулятарам і абаронай ад пырскаў у залежнасці ад умоў набыцця можна набыць па цане ад 219 рублёў (кошт у растэрміноўку складзе ад 9,12 рубля ў месяц).

 

Стылёвы Huawei P smart 2019 радуе наборам камер 13+2 Мп, вялікай дыяганаллю экрана (6,21 цалі) пры адносна кампактных памерах. Набыць яго ў рамках акцыі можна па цане 360 рублёў, ці ад 15 рублёў у месяц.

 

Прасунуты Huawei P30 lite прыцягвае да сябе ўвагу трайной камерай і выдатнымі фотамагчымасцямі: галоўны 24-мегапіксельны шырокавугольны модуль дапаўняецца 8-мегапіксельным ультрашырокавугольным сэнсарам, а трэці 2-мегапіксельны модуль прызначаны для вымярэння глыбіні здымка. Пры гэтым франтальная камера смартфона таксама здольная ўразіць карыстальнікаў. Дзякуючы выкарыстанню штучнага інтэлекту яна аўтаматычна фіксуе контуры твару і рэдагуе сэлфі ў залежнасці ад асаблівасцяў знешнасці. Набыць яго можна па цане ад 549 рублёў, ці ад 24 рублёў у месяц.

 

Папулярны «А1 Альфа» працуе пад кіраваннем АС Android 9, мае дыяганаль 6,26 цалі, асноўную двайную камеру на 13+2 Мп, франтальную камеру на 8 Мп, а таксама аб'ём убудаванай памяці 64 ГБ. Для дзеючых і новых абанентаў кампаніі на набыццё «А1 Альфа» дзейнічаюць прывабныя ўмовы: ад 9,90 рубля ў месяц пры набыцці ў растэрміноўку да 30 месяцаў.

 

Абірайце свой тэлефон і карыстайцеся ім з «Камфортам»!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.